На YouTube-канале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчаны відэаўрок «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». У ім намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі распавядае пра дзеянні, якія павінны папярэднічаць правядзенню архіўнага даследавання, асноўныя тыпы крыніц генеалагічнага характару ў НГА Беларусі, метрычныя кнігі розных канфесій і асаблівасці запісаў у іх, генеалагічны пошук у адносінах да асоб, што належалі да розных саслоўяў, і шмат пра што іншае.
Падобныя запісы
Пагадненне аб супрацоўніцтве з Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М.Ельцына
| 28 мая 2021 г. адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М.Ельцына (г. Санкт-Пецярбург, Расійская…
Віртуальны навукова-практычны семінар
| 5 лістапада 2020 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся віртуальны навукова-практычны семінар «НОВЫЯ ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ НАБЫТКІ І ЗНАХОДКІ ПА ГЕНЕАЛОГІІ», суарганізатарам…
Пяты сюжэта праграмы «Навіны культуры», прысвечаны зборам НГА Беларусі
| 3 студзеня 2023 г. у праграме «Навіны культуры» (Тэлеканал «Беларусь-3») выйшаў пяты з пяці створаных да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі…
