4 кастрычніка 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначыў Дзень архівіста. Да гэтай нагоды было прымеркавана ўрачыстае пасяджэнне працоўнага калектыву, на якім намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава сардэчна павіншавала работнікаў архіва з прафесіянальным святам. На пасяджэнні за добрасумленную працу шэраг работнікаў архіва быў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі дырэктара НГА Беларусі.
Падобныя запісы
Візіт дэлегацыi НГА Беларусі ў Рэспубліку Польшча
| 22–23 сакавіка 2018 г. адбыўся візіт дэлегацыі беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі…
Правядзенні ў НГА Беларусі дня адчыненых дзвярэй
| 12 верасня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, 955-годдзя…
Аб перадачы дакументаў на дзяржаўнае захаванне
15 ліпеня 2015 г. на дзяржаўнае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ксяндзом-пробашчам касцёла ў в. Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці Юзафам Мельдзюком і навуковым кіраўніком рэстаўрацыі касцёла Алесем Пушкіным быў перададзены фрагмент архіва касцёла, адшуканы ў час правядзення рэстаўрацыйных работ. Сярод знойдзеных дакументаў маюцца метрычныя кнігі за 1826-1832 гг., кнігі перадшлюбных экзаменаў за 1862-1927 гг., інвентары за 1922–1932 гг., спавядальная ведамасць за 1909 г., чарцяжы ўнутранага і знешняга ўбранства касцёла другой паловы ХІХ – першай трэці ХХ стст. і інш.
З дакументаў будзе ўтвораны асобны фонд Вішнеўскага касцёла. Згаданыя матэрыялы адлюстроўваюць гісторыю Вішнеўскай парафіі больш як за стагоддзе, запаўняюць своеасаблівы «прабел» у вывучэнні народанасельніцтва гэтага рэгіёну (у НГА Беларусі маюцца выбарачна захаваныя метрычныя кнігі названага касцёла за 1900-1938 гг.).





