У перыяд з 9 па 20 кастрычніка 2023 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Гісторыя і сусветная мастацкая культура» і «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа». У перыяд практыкі студэнты сустрэліся з адміністрацыяй НГА Беларусі, азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнні захавання дакументаў і працай архівасховішчаў. У рамках індывідуальных заданняў практыканты былі задзейнічаны ў выкананні такіх відаў архіўнай працы як пошук дакументаў пры дапамозе навукова-даведачнага апарата архіва, сканаванне архіўных дакументаў, стварэнне навукова-пошукавага апарата да актавай кнігі Магілёўскі магістрата 1644 г., пошук біяграфічных дадзеных пры выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару, выяўленне і апісанне фатаграфічных матэрыялаў у фондах устаноў адукацыі г. Віцебска і інш. У ходзе практыкі студэнты атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны вопыт работы з арыгіналамі дакументаў, ацанілі магчымасці выкарыстання матэрыялаў НГА Беларусі ў вучэбнай, навуковай і экскурсійна-краязнаўчай рабоце.
Падобныя запісы
VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства»
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсістэтам імя П.М. Машэрава, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбургскім інстытутам гісторыі Расійскай акадэміі навук арганізоўвае VII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», якая адбудзецца ў г. Віцебску 27–29 красавіка 2023 г.
Правядзенне пазапланавай трэніроўкі па экстранай эвакуацыі работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС
| 17 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у…
Сюжэт праграмы «Наши новости», прысвечаны НГА Беларусі
12 жніўня 2022 г. у праграме «Наши новости» (тэлеканал «ОНТ») выйшаў сюжэт, прысвечаны ўнікальным дакументам са збораў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.


