27 лістапада 2023 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала) адбылася прэзентацыя выдання «Захоўваць вечна : Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
Выданне прымеркавана да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – самага вялікага ў краіне сховішча рукапісных (тэкставых і візуальных) дакументаў па гісторыі беларускага народа да 1917 г. Матэрыялы архіва ахопліваюць цэлы шэраг перыядаў гісторыі Беларусі – Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Часовага Урада. У кнізе ў навукова-папулярнай форме паказваецца развіццё архіўнай справы ў Беларусі з часоў старажытнасці да савецкага часу, функцыянаванне папярэднікаў архіва ў 1920–1930-я гг., а таксама яго гісторыя ад часу стварэння ў 1938 г. да арганізацыі ў сучасным выглядзе ў 1995 г. У ёй раскрываюцца таксама асноўныя напрамкі дзейнасці архіва і яго структурных частак, прычым падаюцца як гістарычная рэтраспектыва кожнага з іх, так і стан на сучасным этапе.
Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дзямянюк, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Яўген Глінскі, загадчык аддзела забяспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Галіна Кутукова.
На прэзентацыю былі запрошаны заслужаныя ветэраны архіўнай службы, якім былі ўрачыста ўручаны асобнікі выдання.
Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя, прысвечаная гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.












29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.
