На падставе некалькіх соцень публікацый аналізуюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця даследаванняў паўстання 1863–1864 гг., праведзеных беларускімі гісторыкамі. Вызначаюцца такія асноўныя тэндэнцыі, характэрныя для сучаснага этапу, як значная актыўнасць даследаванняў і істотнае расшырэнне кола праблем, пытанняў ці аспектаў. З іншага боку адзначаецца наяўнасць некалькіх важных праблем, якія маюцца ў развіцці гістарыяграфіі, – вялікі ўплыў пазанавуковых фактараў, празмерная канцэнтрацыя ўвагі на К. Каліноўскім, нізкая якасць правядзення даследаванняў і няўжытасць шматлікіх крыніц і іх комплексаў. […]
Падобныя запісы
Глінскі Яўген Станіслававіч. Зямяне маёнткаў Урэчча, Новы Двор і Яромічы Слуцкага княства ў другой палове XVI – пачатку XVIII ст.: фарміраванне супольнасці і генеалагічная свядомасць
Маёнткі Слуцкага княства, якія знаходзіліся на ўсход ад Слуцка, не вылучаліся вялікай колькасцю зямянскага насельніцтва, што адрознівала іх ад іншых…
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч. Манаграфія Усевалада Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі: Нарыс падзей» як твор беларускай савецкай гістарыяграфіі міжваеннага перыяду: спроба крытычнага аналізу
Паўстанне 1863–1864 гадоў з’яўляецца адной з самых вядомых, але разам з тым і неадназначных падзей у гісторыі Беларусі ХІХ ст.…
Кароль Маргарыта Міхайлаўна. Супраціўленне пераводу ў праваслаўе каталіцкага насельніцтва беларускіх губерняў пасля паўстання 1863–1864 гадоў: вобраз «падбухторшчыкаў» у расійскім афіцыйным дыскурсе.
Пасля паўстання 1863–1864 гг. расійскія ўлады актывізавалі палітыку па пераводзе насельніцтва (пераважна сялянскага) з каталіцызму ў праваслаўе, якая амаль адразу…
