Пасля паўстання 1863–1864 гг. расійскія ўлады актывізавалі палітыку па пераводзе насельніцтва (пераважна сялянскага) з каталіцызму ў праваслаўе, якая амаль адразу сустрэла супраціўленне тых, на каго была накіравана. Пры гэтым расійская адміністрацыя адмаўляла сялянам у актыўнай ролі ў адстойванні ранейшага веравызнання і ўскладала адказнасць за непадпарадкаванне на разнастайныя групы «падбухторшчыкаў» 1 [30, p. 171]. Галоўнымі сярод іх, на думку ўлад, з’яўляліся ксяндзы, «спаланізаваная, фанатычная» шляхта і мясцовыя грамадскія актывісты, якія маглі не належаць да прывілеяваных саслоўяў, а паходзіць з мяшчан або нават уласна сялян. […]
Падобныя запісы
Снапковский Юрий Николаевич. Штаб-лекарь и акушер Вильгельм Данилович Гинденбург
Предисловие: Скачать предисловие
Garkovich Natalya Viktorovna. The “Induced” Reformation: the Inner Processes in the Orthodox Church in the Polish-Lithuanian State (late 16th – early 17th century)
Abstract: The article is dedicated to the inner problems and processes in Orthodox Church of Kiev Metropolitanate at the end…
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч. Дамінік Квяткоўскі і яго «Думкі пра фарміраванне ўзброенай сілы»
Ліквідацыя Рэчы Паспалітай і далучэнне Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі паклала пачатак новаму этапу ў іх гісторыі. Тым не…
