Пасля паўстання 1863–1864 гг. расійскія ўлады актывізавалі палітыку па пераводзе насельніцтва (пераважна сялянскага) з каталіцызму ў праваслаўе, якая амаль адразу сустрэла супраціўленне тых, на каго была накіравана. Пры гэтым расійская адміністрацыя адмаўляла сялянам у актыўнай ролі ў адстойванні ранейшага веравызнання і ўскладала адказнасць за непадпарадкаванне на разнастайныя групы «падбухторшчыкаў» 1 [30, p. 171]. Галоўнымі сярод іх, на думку ўлад, з’яўляліся ксяндзы, «спаланізаваная, фанатычная» шляхта і мясцовыя грамадскія актывісты, якія маглі не належаць да прывілеяваных саслоўяў, а паходзіць з мяшчан або нават уласна сялян. […]
Падобныя запісы
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч. Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент
| Некалькі гадоў таму вядучым палеографам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Г.М.Брэгерам [2] у справе «Дакументы на пераход і валоданне маёнткам…
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч. Браты Янушкевічы і тавянізм: складаныя шляхі Вялікай эміграцыі
| Жыццё і дзейнасць па-за межамі радзімы ўдзельнікаў паўстання 1830–1831 гг. усё часцей у апошні час трапляе ў поле ўвагі…
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч. Уніяцкія парафіі Мінска ў XVII–XIX стст.
| Пытанне дзейнасці уніяцкіх парафіяў у Мінску заўсёды выклікала цікавасць даследчыкаў. Негледзячы на тое, што гісторыі Мінска прысвечана шмат публікацый,…
