
Чарцяжы і малюнкі будынкаў канца ХІХ – пачатка ХХ стагоддзяў у фондзе «Мінская гарадская ўправа» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. (Да 950-годдзя Мінска).
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў фондзе «Мінская гарадская ўправа» захоўваецца значная колькасць спраў аб разглядзе і зацвярджэнні праектаў грамадскіх і прыватных будынкаў у Мінску ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст. Гэта праекты не толькі выдатных грамадскіх і прыватных збудаванняў, такіх як гасцініца «Еўропа», будынкі банкаў, кінатэатраў, даходных дамоў, рэстаранаў, крам, фатаграфічных майстэрань, якія былі ўзведзены ў цэнтры горада, але і простыя драўляныя дамкі, пабудаваныя на ўскраінах. Сярод праектаў, якія былі разгледжаны, зацверджаны і рэалізаваны ў гэты час у Мінску, можна пабачыць творы такіх вядомых архітэктараў, як Станіслаў Гейдукевіч, Генрых Гай, Віктар Шротар і іншыя.
Праектныя матэрыялы, якія дайшлі да нашага часу, з’яўляюцца вельмі каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Мінска. Значная колькасць гэтых дакументаў была выкарыстана падчас падрыхтоўкі праектаў рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў гістарычнага цэнтра Мінска, а таксама старажытнай забудовы ў іншых частках горада.
У другой палове XIX стагоддзя ў жыцці Мінска і, у першую чаргу, у сістэме гарадскога самакіравання адбыліся кардынальныя змены. Паводле гарадавога палажэння ад 16 чэрвеня 1870 г. у Мінску была створана гарадская ўправа, якая пачала сваю дзейнасць 26 жніўня 1876 г. Гарадская ўправа з’яўлялася пастаянна дзеючым выканаўчым органам Мінскай гарадской думы. Яе ўзначальваў гарадскі галава. Будынак Мінскай гарадской управы знаходзіўся на рагу Губернатарскай і Юр’еўскай вуліц. Гэта быў старажытны мураваны манастырскі корпус, які ў XVII—XVIII стагоддзях належаў Мінскаму кляштару францысканцаў. У 1870-я гады ён быў грунтоўна перабудаваны для размяшчэння органаў гарадскога самакіравання.
Мінская гарадская ўправа непасрэдна кіравала справамі гарадской гаспадаркі. З гэтага часу ад яе, фактычна, залежала ўсё жыццё і функцыянаванне гарадскога арганізма, і, у першую чаргу, — развіццё прамысловасці, гандлю, адукацыі і аховы здароўя. Гарадская ўправа забяспечвала насельніцтва прадуктамі харчавання, займалася апекай над беднымі, а таксама дабраўпарадкаваннем горада (утрыманнем ў належным стане вуліц і плошчаў, тратуараў, маставых і гарадскіх мастоў), развіццём гарадскога транспарта, электрычнага асвятлення, тэлефоннай сувязі, водазабеспячэння, каналізацыі, прымала меры па супрацьпажарнай бяспецы і інш.
Мінская гарадская ўправа займалася вырашэннем шырокага кола пытанняў, звязаных с развіццём горадабудаўніцтва і архітэктуры Мінска. Непасрэдна за архітэктурна-будаўнічую дзейнасць ў горадзе адказвала будаўнічае аддзяленне гарадской управы. Яно праводзіла інвентарызацыю гарадскіх будынкаў і прыватных збудаванняў (найбольш дакладны інвентар нерухомай маёмасці Мінска быў складзены ў 1910 г.), ажыццяўляла нагляд за тэхнічным станам будынкаў, складала каштарысы на іх рамонт і рэканструкцыю, а таксама на пабудову новых гарадскіх аб’ектаў. У гарадской управе разглядаліся і зацвярджаліся праекты на будаўніцтва, рамонт і рэканструкцыю грамадскіх і прыватных будынкаў. Пасля зацвярджэння праектаў чыноўнікі ўправы ажыццяўлялі нагляд за іх рэалізацыяй. Арыгінал праекта выдаваўся на рукі заказчыку, а яго копія заставалася на захаванні ў архіве управы. У складзе ўправы была ўведзена пасада гарадскога архітэктара, які непасрэдна разглядаў праекты пабудоў, а таксама вёў нагляд за будаўніцтвам гарадскіх і прыватных аб’ектаў, складаў справаздачы аб выкананых працах, займаўся экспертызай спраў аб парушэннях будаўнічых правілаў і патрабаванняў управы.
У другой палове XIX — пачатку ХХ ст. па ініцыятыве Мінскай гарадской управы было распрацавана некалькі варыянтаў генеральнага плана забудовы горада, паводле якіх тэрыторыя Мінска была значна пашырана. Апошняя рэдакцыя генеральнага плана развіцця горада была падрыхтавана пасля 1910 г., згодна якой уся тэрыторыя Мінска атрымала новую сістэму падзелу на гарадскія кварталы, якія атрымалі новую нумарацыю. Гэтая сістэма захавалася фактычна да 1920 г.
План горада Мінска. Праект на пабудову мураванага аднапавярховага жылога дома А.Венгерава на Праабражэнскай вуліцы ў Мінску. Праект на аднаўленне пасля пажару мураванага трохпавярховага жылога дома купца Х.Бейліна на Саборнай плошчы ў Мінску. Фрагмент. Галоўны фасад і планы мураванай яўрэйскай школы на Аляксандраўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову драўляных будынкаў мінскага мешчаніна А.Ліхтэрмана на Набярэжнай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову жылых і гаспадарчых будынкаў на пляцы Л.Бейліна на Аляксандраўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага дома мяшчанкі С.Ляхоўскай на рагу Казьмадзям’янаўскай і Балотнай вуліц у Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага двухпавярховага жылога дома Ш.Залкінда на Койданаўскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага жылога дома Л.Карказевіча на рагу Хрышчэнскай і Петрапаўлаўскай вуліц у Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага жылога дома Л.Карказевіча на рагу Хрышчэнскай і Петрапаўлаўскай вуліц у Мінску. Праект на рэканструкцыю драўляных аднапавярховых жылых дамоў з лаўкамі Мінскага праваслаўнага Святадухава манастыра на Гандлёвай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянага дома з мезанінам Н.Вярхоўскага на Падгорнай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову мураванай аранжэрэі на пляцы М.Галяневіча на рагу Падгорнай і Магазіннай вуліц у Мінску. Праект на аднаўленне пасля пажару мураванага жылога дома і гаспадарчых пабудоў А.Кантара на Школьнай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага жылога дома і гаспадарчых пабудоў купца З.Гурвіча на Губернатарскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю і перабудову мураванага жылога дома на пляцы І.Клоца і А.Анкялевіча на рагу Аляксандраўскай і Траецкай вуліц у Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага жылога дома і гаспадарчых пабудоў А.Каплана на Койданаўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову двухпавярховага жылога дом дваранкі С.Карказевіч на Аляксандраўскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю драўлянага жылога дома і гаспадарчых пабудоў М.Галяневіча на рагу Падгорнай і Магазіннай вуліц у Мінску. Праект на рэканструкцыю жылога дома з мезанінам Ш.Каплана на Набярэжнай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову мураванай яўрэйскай школы і гаспадарчых будынкаў на пляцы А.Загера і Ш.Лебера на Замкавай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванай яўрэйскай школы і гаспадарчых будынкаў на пляцы А.Загера і Ш.Лебера на Замкавай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праекты на пабудову і рэканструкцыю будынка дэпо Мінскага вольнага пажарнага таварыства на Раманаўскай вуліцы ў Мінску. Архітэктар І.Чалі-Сурыеў. Фрагмент. Праекты на пабудову і рэканструкцыю будынка дэпо Мінскага вольнага пажарнага таварыства на Раманаўскай вуліцы ў Мінску. Архітэктар І.Чалі-Сурыеў. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянага адпавярховага жылога дома на пляцы І.Андрэеўскага на Георгіеўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову драўлянага адпавярховага жылога дома на пляцы І.Андрэеўскага на Георгіеўскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага двухпавярховага жылога дома і гаспадарчых пабудоў купцоў М.Поляка і Е.Вейсбрэма на Койданаўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю драўляных пабудоў Д.Іцыхоўскага на Маскоўскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага жылога дома Карказевічаў на Хрышчэнскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага жылога дома і пабудову гаспадарчых будынкаў Б.Кабакова на Петрапаўлаўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову драўлянага флігеля і гаспадарчых будынкаў на пляцы К.Каждана паміж Пярэспай і Камароўкай у Мінску. Праект на пабудову драўлянага дома, флігеля і гаспадарчых будынкаў на вуліцы Магазіннай у Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову фатаграфічнай галерэі на пляцы М.Аніфатара на Паліцэйскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову мураванага жылога флігеля і гаспадарчых будынкаў М.Страшунера на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Фасад і план мураванага дома на пляцы К.Чапскага на Праабражэнскай вуліцы у Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага жылога дома А.Смольскага на Бернардзінскім завулку ў Мінску. Праект на пабудову мураванага двухпавярховага флігеля купца Х.Бейліна на Саборнай плошчы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага жылога дома Л.Фельдмана на рагу Губернатарскай і Праабражэнскай вуліц у Мінску. План мураванага двухпавярховага жылога дома Х.Бейліна на Высокай плошчы ў Мінску. Праект на пабудову драўлянага флігеля інжынера-тэхнолага А.Зялінскага на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянага аднапавярховага дома з мезанінам, а таксама мураванай лаўкі і гаспадарчых пабудоў Х.Салаўевіча на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага дома графа К.Чапскага для Мінскага сельскагаспадарчага таварыства на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Архітэктар В. Шрэтар. Фрагмент. Праект на пабудову павільёна для турэцкай булачнай братоў Офлі на Ніжнім рынку ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю драўлянага дома і пабудову мураваных гаспадарчых будынкаў двараніна Ю.Каткоўскага на рагу Каломенскай і Магазіннай вуліц у Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянага аднапавярховага жылога дома і гаспадарчых будынкаў дваран Маладзецкіх ва ўрочышчы Кросава ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага двухпавярховага жылога дома і гаспадарчых будынкаў памешчыцы Л.Карказевіч на Аляксандраўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову драўляных дамоў і гаспадарчых будынкаў М.Крэсцінскага на рагу Міхайлаўскай вуліцы і Пецярбургскага завулка ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага двухпавярховага жылога дома, а таксама рэканструкцыю старых будынкаў і гаспадарчых пабудоў Х.Кугеля на рагу Падгорнай і Каломенскай вуліц у Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянага будынка на катку Мінскага вольнага пажарнага таварыства ў Мінскім гарадскім садзе. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю мураваных будынкаў купца З.Іолеса на Саборнай плошчы ў Мінску. Праект на пабудову фатаграфічнай галерэі на тэрыторі пляца Дворкіндаў на Юр’еўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову фатаграфічнай галерэі на тэрыторыі пляца фатографа І.Барэцці на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову драўлянага жылога дома і гаспадарчых будынкаў І.Вайніловіча на Серпухаўской вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову драўлянага жылога дома з мезанінам і гаспадарчых будынкаў дваранкі С.Луцкевіч на рагу Хрышчэнскай і Садовай вуліц у Мінску. Праект на рэканструкцыю жылога дома і гаспадарчых пабудоў К.Прыбыткоўскай на Падгорным завулку ў Мінску. Праект на пабудову драўлянай платформы з павільёнам для Мінскага спартыўнага таварыства на стадыёне ў Мінскім гарадскім садзе. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянай платформы з павільёнам для Мінскага спартыўнага таварыства на стадыёне ў Мінскім гарадскім садзе. Фрагмент. Праект на пабудову павільёна для мінскай конкі на рагу Захар’еўскай і Каломенскай вуліц у Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома Д.Парыча на рагу Захар’еўскай і Каломенскай вуліц у Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову драўлянага флігеля Н.Шульмана на Шпітальнай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову мураванага двухпавярховага жылога дома Б.Вігдорчыка на Аляксандраўска-Набярэжнай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову мураванага аднапавярховага павільёна Мінскага сельскагаспадарчага таварыства на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома і двухпаврховага флігеля, а таксама гаспадарчых пабудоў Ц.Ліхтэрмана на рагу Маскоўскай і Яўрэйскай вуліц у Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю двухпавярховага жылога дома мінских мяшчан Падвальных на рагу Скобелеўскай і Магазіннай вуліц у Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома, а таксама мураванага флігеля і гаспадарчых будынкаў З.Віленчыка на Праабражэнскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома і гаспадарчых будынкаў Ф.Лур’е на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю трохпавярховага жылога дома Р.Качурынай на Багадзельнай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага жылога дома Г.Клябанава на рагу Саборнай плошчы і Школьнай вуліцы ў Мінску. Фасады і планы мураванага трохпавярховага жылога дома і гаспадарчых пабудоў купца М.Поляка на Турэмнай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Планы і чарцяжы мураванага трохпвярховага жылога дома і гаспадарчых пабудоў купца Г.Вечарэвіна на Койданаўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Галоўны фасад і планы мураванага двухпавярховага дома М.Лур’е на Саборнай плошчы ў Мінску. Фрагмент. Фасады і планы мураванага двухпавярховага жылога дома і гаспадарчых пабудоў Л.Странгіна на Губернатарскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Галоўны фасад і планы мураванага двухпавярховага жылога дома купца В.Мазо было Зборавай, цяпер Турэмнай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трох’яруснага тэатра-кінематографа на пляцы Ландаў на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Галоўны фасад і планы першага – трэцяга ярусаў. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трох’яруснага тэатра-кінематографа на пляцы Ландаў на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Галоўны фасад і планы першага – трэцяга ярусаў. Фрагмент. Праект на пабудову мураванай брамы на пляцы Г.Дубровіча на Дзяменцьеўскай вуліцы ў Мінску. Праект на пабудову фатаграфічнай галерэі на пляцы Гатоўскіх на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на рэканструкцыю трохпавярховага жылога дома М.Айзенштадта на Саборнай плошчы ў Мінску. Фрагмент. Праект павільёна для зімовага сада графа К.Чапскага на рагу Падгорнай і Набярэжнай вуліц ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову фатаграфічнай галерэі на тэрыторыі пляца Л.Эліасберга на Юр’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову летняга павільёна пры кандытарскай Е.Ляске на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю флігеля і іншых пабудоў на пляцы П.Наркевіч на Георгіеўскай вуліцы ў Мінску. Праект на рэканструкцыю мураванага трохпавярховага жылога дома Э.Варгаўціч на Койданаўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову фатаграфічнага павільёна ў мураваным двухпавярховым жылым доме на пляцы Н.Кугеля на Губернатарскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову фатаграфічнага павільёна на пляцы Г. Гатоўскага на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект рэканструкцыі і перабудовы мураванага трохпавярховага жылога дома Г.Дрэйцара на Багадзельнай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову трохпавярховага жылога дома і гаспадарчых будынкаў І.Ваўкоміча на Праабражэнскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект рэканструкцыі і перабудовы гатэля «Еўропа» В.Поляка на рагу Саборнай плошчы і Губернатарскай вуліцы ў Мінску. Архітэктар Я.Гінзбург. Фрагмент. Праект на пабудову аднапавярховай фатаграфічнай галерэі на пляцы В.Поляка на Юр’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванай аднапавярховай дачы з вежай М.Рогава ва ўрочышчы Курасоўшчына ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома Э.Абрампальскага на рагу Захар’еўскай і Трубнай вуліц ў Мінску. Архітэктар Г.Гай. Фрагмент. Праект рэканструкцыі мураванага жылога дома С.Ліўшыца на Праабражэнскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома Г.Суціна на Захар’еўскай вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову мураванага трохпавярховага жылога дома купца Н. Суціна на Серпухаўской вуліцы ў Мінску. Фрагмент. Праект на пабудову фатаграфічнай галерэі на пляцы Дубіскай на рагу Маскоўскай і 2-й Сяргееўскай вуліц у Мінску. Фрагмент.
Аўтар-складальнік: У. М. Дзянісаў
Год выставы: 2017