
Звестак пра жыццё і дзейнасць першага вядомага прадстаўніка сям’і Дзянісавых – Ягора Дзянісавіча Дзянісава, які ў другой палове XIX – пачатку XX стагоддзя жыў у вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета, – захавалася няшмат. Паводле ўспамінаў яго ўнука Захара Мікалаевіча Дзянісава, захавалася сямейнае паданне, што Ягор Дзянісаў пасварыўся з памешчыкам, якому ён належаў, уцёк і хаваўся ў лесе. Пазней яго схапілі і адразу аддалі ў рэкруты. Ягору Дзянісаву давялося служыць у царскай арміі 25 гадоў. Ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях, у тым ліку ў Крымскай вайне 1853–1856 гадоў, і быў узнагароджаны некалькімі медалямі. Першая вядомая згадка пра яго ў дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі датуецца 2 мая 1865 года, калі ён быў звольнены з вайсковай службы і пасяліўся ў вёсцы Кляпчаны, якая адносілася да Навадворскай сельскай грамады Цараўскай воласці. Тут ён ажаніўся з дзяўчынай, якую звалі Еўфрасіння, але калі гэта адбылося, невядома. Не ўдалося ўстанавіць таксама дзявочае прозвішча яго жонкі, бо метрычныя кнігі, споведныя ведамасці і іншыя дакументы Цараўскай праваслаўнай царквы за другую палову XIX – пачатак XX стагоддзя, да якой адносіліся жыхары вёскі Кляпчаны, не захаваліся.


Першы афіцыйны дакумент, звязаны з сям’ёй Ягора Дзянісава, – гэта дадатковая рэвізская сказка за 1872 год, у якую быў унесены сам гаспадар, яго жонка Еўфрасіння Васільеўна, сыны Іван і Мікалай, а таксама дзве дачкі – Улляна і Марыя. Звестак аб іншых яго дзецях, якія нарадзіліся пасля складання рэвізскай сказкі 1872 года, выявіць не ўдалося паводле згаданых вышэй прычын. У 1877 годзе Ягор Дзянісаў звярнуўся да мінскага губернатара з прашэннем дазволіць набыць у вёсцы Кляпчаны пляц зямлі памерам больш за 7 дзесяцін у памешчыка князя Пятра Вітгенштэйна. Дазвол быў атрыманы, і 6 кастрычніка 1877 года купчая крэпасць на зямельны пляц была заверана ў Мінскай аб’яднанай палаце крымінальнага і грамадзянскага суда. Канчаткова ўласнасць на гэтую зямлю была замацавана ў 1878 годзе. Удалося выявіць звесткі пра тое, што пасля сваёй адстаўкі і да самой смерці Ягор Дзянісаў атрымліваў невялікую дзяржаўную пенсію, якая ў канцы яго жыцця складала 16 рублёў 96 капеек у год. Дзякуючы гэтым пенсійным дакументам, удалося высветліць дакладную дату яго смерці – 14 чэрвеня 1904 года. Пахаваны ён на могілках у вёсцы Кляпчаны.
Захаваўся фотаздымак сям’і Ягора Дзянісава, зроблены каля 1900 года ў фотамайстэрні вядомага слуцкага фатографа С. Юхніна, на якім бачны Ягор Дзянісавіч Дзянісаў, яго жонка Еўфрасіння Васільеўна ў вельмі цікавым жаночым строі, характэрным для Слуцкага рэгіёна. За бацькамі стаяць іх тры сыны: злева направа – Іван, Кузьма і Мікалай.
Старэйшы сын Іван рана памёр ад сухотаў. У яго было некалькі дзяцей, у тым ліку сын Іван. Малодшы сын Андрэй не меў дзяцей. У Першую сусветную вайну ён быў атручаны газамі, пасля вайны хварэў і хутка памёр.
На гаспадарцы ў вёсцы Кляпчаны пасля смерці Ягора Дзянісава засталіся яго два сыны – Мікалай і Кузьма. У пачатку XX стагоддзя кожны з іх меў больш за 7 дзесяцін зямлі, таму яны абодва трапілі ў спісы выбаршчыкаў у Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі. Кузьма Дзянісаў больш займаўся сельскай гаспадаркай і стаў вельмі заможным селянінам. У пачатку XX стагоддзя меў свой млын. У яго было 4 дзяцей: сын і 3 дачкі. У 1930 годзе яго маёмасць падчас гвальоўнай калектывізацыі была канфіскавана, а ўся яго сям’я выслана ў Котласкі раён Архангельскай вобласці, дзе ён і загінуў. Дзеці Кузьмы Дзянісава вярнуліся на радзіму ў Кляпчаны толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны.
У Мікалая Ягоравіча Дзянісава была вялікая сям’я. Паводле пасямейнага спіса 1904 года ён меў 11 дзяцей (двое з іх памерлі ў маленстве). Мікалай Ягоравіч быў вядомы пчаляр, ён прадаваў свой мёд не толькі ў Слуцкім павеце, але і за яго межамі. У лепшыя часы яго пасека налічвала каля 100 вуллёў.
Перад Першай сусветнай вайной Мікалай Дзянісаў і некалькі яго суседдзяў вырашылі набыць невялікі маёнтак Міклашэўшчына, які знаходзіўся недалёка ад вёскі Кляпчаны на беразе ракі Случ, таксама ў Цараўскай воласці, і ўся сям’я пераехала туды.
У 1917 годзе амаль уся сям’я Мікалая Дзянісава сабралася ў фальварку, і на фоне сядзібнага дома быў зроблены фотаздымак. У цэнтры – Мікалай Дзянісаў з жонкай Яўхіміяй Антонаўнай, злева направа стаяць іх сыны і зяці: Васіль Сухавера, малодшы сын Васіль, старэйшы сын Андрэй, Гаўрыіл Дзянісавы і Сяргей Захараў. На пярэднім плане дочкі: Наталля з першай унучкай Любай на руках, Марыя, Аляксандра, Вольга і Варвара.


Лёс усіх дзяцей Мікалая Дзянісава склаўся па-рознаму. Андрэй Мікалаевіч Дзянісаў спачатку скончыў Слуцкае гарадское, потым Горацкае землямерна-агранамічнае вучылішчы. Быў накіраваны ў Палтаву, адтуль быў прызваны ў армію, трапіў у школу прапаршчыкаў і з 1914 па 1917 год ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны, даслужыўся да звання капітана, меў некалькі баявых узнагарод. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны працаваў аграномам і землямерам, пазней ляснічым. У 1937 годзе ён быў аршытаваны і расстраляны. У 1958 годзе пасмяротна рэабілітаваны.
Гаўрыіл Дзянісаў таксама ваяваў у Першую сусветную вайну. Пасля вяртання з фронту працаваў разам з бацькам на гаспадарцы і стаў, таксама як бацька, вядомым пчаляром. У 1930 годзе яго маёмасць была канфіскавана, а сам ён разам з жонкай, як кулак, быў высланы за межы БССР. Яго сыны, Барыс і Юрый, засталіся ў сям’і дзеда Мікалая. Барыс і Юрый у гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўдзельнікамі партызанскага руху на Случчыне. Барыс загінуў пры выкананні баявога задання ў пачатку 1944 года, у яго гонар ў вёсцы Кляпчаны названа вуліца.
Малодшы сын Мікалая Дзянісава – Васіль Мікалаевіч Дзянісаў – стаў інжынерам-тэхнолагам, кіраваў рознымі прадпрыемствамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў у Днепрапятроўску.
Захар Мікалаевіч Дзянісаў, як і яго старэйшы брат Андрэй, скончыў Слуцкае гарадское вучылішча. Потым паехаў у Санкт-Пецярбург працягваць адукацыю. Ён любіў успамінаць, як хадзіў слухаць выступленні Фёдара Шаляпіна ў Народным Доме. У пачатку Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію, на фронце быў паранены і камісаваны. Скончыў Сельскагаспадарчую акадэмію імя Цеміразева, выкладаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках і адначасова займаўся даследаваннем флоры і фаўны беларускіх балотаў. У 1930-я гады стаў адным з вядучых беларускіх спецыялістаў у галіне балотазнаўства. У 2-й палове 1930-х гадоў перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у Мінску, дзе на біялагічным факультэце ўзначаліў кафедру сістэматыкі раслін, і адначасова працаваў у навукова-даследчым інстытуце балотнай гаспадаркі. Жыў па суседстве і сябраваў з Якубам Коласам. У гады Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў акупаваным Мінску, быў звязаны з антыфашысцкім падполлем. Пасля вайны працягваў выкладчыцкую дзейнасць да 80-гадовага ўзросту. Памёр у 1978 годзе, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску. Частка яго навуковай спадчыны захоўваецца ў зборах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Наталля Мікалаеўна Дзянісава выйшла замуж за настаўніка Васіля Сухаверу, перад Вялікай Айчыннай вайной іх сям’я жыла ў Ленінградзе. Іх старэйшы сын Расціслаў паступіў у аспірантуру, але загінуў падчас ленінградскай блакады. Варвара Мікалаеўна Дзянісава выйшла замуж за Сяргея Захарава. Іх 5 сыноў удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Марыя Мікалаеўна Дзянісава выйшла замуж за Рыгора Куцэбу, іх сям’я пасялілася ў Баку. Іх дачка Людміла ў 1943 годзе была дэсантавана ў тыл ворага ў Слуцкі раён і да 1944 года ваявала ў атрадзе імя Дзяржынскага 95-й партызанскай брыгады імя Фрунзе.
Аляксандра Мікалаеўна Дзянісава паехала вучыцца ў Ленінград, паступіла ў Педагагічны інстытут і да 1941 года працавала настаўніцай. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яе муж Антон Бранкевіч добраахвотнікам пайшоў на фронт, а яна засталася ў блакадным Ленінградзе, працавала ў дзіцячым доме і ратавала дзяцей. У канцы 1942 года разам з дзіцячым домам была эвакуявана праз Ладажскае возера ў Сібір. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Мінску, памерла ў 1987 годзе, пахавана на Паўночных могілках.
Малодшая дачка Мікалая Ягоравіча Дзянісава, Вольга, выйшла замуж за Паўла Дубіскага і ўсё жыццё пражыла ў Слуцку.
Дадатковая рэвізская сказка Навадворскай сельскай грамады Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ад 8 мая 1872 года, дзе запісана сям’я адстаўнога палкавога канавала Ягора Дзянісавіча Дзянісава Дадатковая рэвізская сказка Навадворскай сельскай грамады Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ад 8 мая 1872 года, дзе запісана сям’я адстаўнога палкавога канавала Ягора Дзянісавіча Дзянісава Дадатковая рэвізская сказка Навадворскай сельскай грамады Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ад 8 мая 1872 года, дзе запісана сям’я адстаўнога палкавога канавала Ягора Дзянісавіча Дзянісава Справа аб заключэнні купчай крэпасці паміж князем Пятром Вітгенштэйнам і селянінам М. Коханам, а таксама адстаўным штабс-канавалам Я. Дзянісавым на 2 пляцы зямлі ў маёнтку Горкі Слуцкага павета Мінскай губерні за 1877 год Справа аб увядзенні ў валоданне пляцам зямлі ў маёнтку Горкі Слуцкага павета Мінскай губерні князя П. Вітгенштэйна адстаўнога палкавога канавала Я. Дзянісава за 1877–1878 гады Справа аб увядзенні ў валоданне пляцам зямлі ў маёнтку Горкі Слуцкага павета Мінскай губерні князя П. Вітгенштэйна адстаўнога палкавога канавала Я. Дзянісава за 1877–1878 гады Купчая крэпасць на пляц зямлі ў вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ад 6 кастрычніка 1877 года, які Я. Дзянісаў набыў у памешчыка князя П. Вітгенштэйна Купчая крэпасць на пляц зямлі ў вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ад 6 кастрычніка 1877 года, які Я. Дзянісаў набыў у памешчыка князя П. Вітгенштэйна Купчая крэпасць на пляц зямлі ў вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ад 6 кастрычніка 1877 года, які Я. Дзянісаў набыў у памешчыка князя П. Вітгенштэйна Прашэнне ў Мінскую аб’яднаную палату крымінальнага і грамадзянскага суда адстаўнога штаб-канавала Я. Дзянісава ад 7 кастрычніка 1877 года аб увядзенні ў валоданне зямельным пляцам у вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, набытым ім у памешчыка князя П. Вітгенштэйна Выканаўчы аркуш Мінскай аб’яднанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда ад 10 кастрычніка 1877 года аб увядзенні ў валоданне адстаўнога штаб-канавала Я. Дзянісава паводле купчай крэпасці ад 6 кастрычніка 1877 года Выканаўчы аркуш Мінскай аб’яднанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда ад 10 кастрычніка 1877 года аб увядзенні ў валоданне адстаўнога штаб-канавала Я. Дзянісава паводле купчай крэпасці ад 6 кастрычніка 1877 года Прашэнне адстаўнога штаб-канавала 1-га ўланскага Санкт-Пецярбургскага Яго Вялікасці караля баварскага палка Я. Д. Дзянісава мінскаму губернатару ад 6 красавіка 1878 года аб дазволе набыць у памешчыка князя П. Вітгенштэйна пляц зямлі ў вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні плошчай 7 дзесяцін 1525 сажаняў. Месца жыхарства прасіцеля – у вёсцы Кляпчаны 1-га стана Цараўскай воласці Слуцкага павета Прашэнне адстаўнога штаб-канавала 1-га ўланскага Санкт-Пецярбургскага Яго Вялікасці караля баварскага палка Я. Д. Дзянісава мінскаму губернатару ад 6 красавіка 1878 года аб дазволе набыць у памешчыка князя П. Вітгенштэйна пляц зямлі ў вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні плошчай 7 дзесяцін 1525 сажаняў. Месца жыхарства прасіцеля – у вёсцы Кляпчаны 1-га стана Цараўскай воласці Слуцкага павета Уводны аркуш на права валодання зямельным пляцам у вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, выдадзены адстаўному штаб-канавалу Я. Дзянісаву 21 кастрычніка 1878 года Уводны аркуш на права валодання зямельным пляцам у вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, выдадзены адстаўному штаб-канавалу Я. Дзянісаву 21 кастрычніка 1878 года Уводны аркуш на права валодання зямельным пляцам у вёсцы Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, выдадзены адстаўному штаб-канавалу Я. Дзянісаву 21 кастрычніка 1878 года Спіс пенсіянераў вайсковага ведамства, якія атрымлівалі пенсію з 1899 па 1903 гады, дзе пад № 21 запісаны Дзянісаў Ягор Дзянісавіч (указ аб адстаўцы ад 2 мая 1865 года № 1439) Спіс пенсіянераў вайсковага ведамства, якія атрымлівалі пенсію з 1899 па 1903 гады, дзе пад № 21 запісаны Дзянісаў Ягор Дзянісавіч (указ аб адстаўцы ад 2 мая 1865 года № 1439) Сям’я Ягора Дзянісавіча Дзянісава. Горад Слуцк. Фатаграфія С. Юхніна. Пачатак XX ст. Злева направа яго сыны: Іван, Кузьма і Мікалай Спіс пенсіянераў вайсковага ведамства, якія атрымлівалі пенсію з 1904 па 1908 гады, дзе пад № 13 запісаны Дзянісаў Ягор Дзянісавіч, канавал 1-га ўланскага Санкт-Пецярбургскага Яго Вялікасці караля баварскага палка. Выплата пенсіі скончана з 1 верасня 1904 года ў сувязі са смерцю 14 чэрвеня 1904 года Спіс пенсіянераў вайсковага ведамства, якія атрымлівалі пенсію з 1904 па 1908 гады, дзе пад № 13 запісаны Дзянісаў Ягор Дзянісавіч, канавал 1-га ўланскага Санкт-Пецярбургскага Яго Вялікасці караля баварскага палка. Выплата пенсіі скончана з 1 верасня 1904 года ў сувязі са смерцю 14 чэрвеня 1904 года Пасямейны спіс аб складзе сям’і селяніна вёскі Кляпчаны Навадворскай сельскай грамады Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Мікалая Ягоравіча Дзянісава за 1904–1909 гады Пасямейны спіс аб складзе сям’і селяніна вёскі Кляпчаны Навадворскай сельскай грамады Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Мікалая Ягоравіча Дзянісава за 1904–1909 гады Спіс асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу як землеўладальнікі па Слуцкім павеце Мінскай губерні, за 1907 год, дзе пазначаны: Дзянісаў Андрэй Ягоравіч (15 дзесяцін), Дзянісаў Іван Ягоравіч (7 дзесяцін), Дзянісаў Кузьма Ягоравіч (7 дзесяцін), Дзянісаў Мікалай Ягоравіч (7 дзесяцін) Спіс асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу як землеўладальнікі па Слуцкім павеце Мінскай губерні, за 1907 год, дзе пазначаны: Дзянісаў Андрэй Ягоравіч (15 дзесяцін), Дзянісаў Іван Ягоравіч (7 дзесяцін), Дзянісаў Кузьма Ягоравіч (7 дзесяцін), Дзянісаў Мікалай Ягоравіч (7 дзесяцін) Справа педагагічнага савета Горацкіх навучальных устаноў пра вучня землямерна-агранамічнага вучылішча Андрэя Дзянісава за 1909–1913 гады Прашэнне селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Андрэя Мікалаевіча Дзянісава дырэктару Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча ад 19 ліпеня 1909 года аб паступленні ў малодшы спецыяльны клас вышэйзгаданага вучылішча Прашэнне селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Андрэя Мікалаевіча Дзянісава дырэктару Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча ад 19 ліпеня 1909 года аб паступленні ў малодшы спецыяльны клас вышэйзгаданага вучылішча Прашэнне селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Мікалая Ягоравіча Дзянісава загадчыку Горы-Горацкіх навучальных устаноў ад 1 снежня 1909 года аб прызначэнні яго сыну Андрэю, вучню землямерна-агранамічнага вучылішча, казённай стыпендыі Прашэнне селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Мікалая Ягоравіча Дзянісава загадчыку Горы-Горацкіх навучальных устаноў ад 1 снежня 1909 года аб прызначэнні яго сыну Андрэю, вучню землямерна-агранамічнага вучылішча, казённай стыпендыі Прашэнне дырэктару Горацкіх вучылішчаў селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні М. Я. Дзянісава ад 25 лютага 1910 года Прашэнне дырэктару Горацкіх вучылішчаў селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні М. Я. Дзянісава ад 25 лютага 1910 года Пасведчанне, выдадзенае дырэктарам Горацкага земляробчага вучылішча 24 сакавіка 1912 года вучню 3-га спецыяльнага класа Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча А. М. Дзянісаву, які нарадзіўся 16 кастрычніка 1890 года, у тым, што ён з 1 жніўня 1909 года з’яўляецца вучнем землямерна-агранамічнага вучылішча Прашэнне ў савет Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча вучня 4-га спецыяльнага класа А. М. Дзянісава ад 24 студзеня 1913 года аб дазволе адбываць воінскую павіннасць у якасці вольнапісанага, пачынаючы з канца снежня 1913 года Выпіс з журнала пасяджэння вучэбна-гаспадарчага савета Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча ад 26 сакавіка 1913 года аб дазволе вучню 4-га спецыяльнага класа А. М. Дзянісаву адбываць воінскую павіннасць у якасці вольнапісанага, пачынаючы з 15 снежня 1913 года Выпіс з журнала пасяджэння вучэбна-гаспадарчага савета Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча ад 26 сакавіка 1913 года аб дазволе вучню 4-га спецыяльнага класа А. М. Дзянісаву адбываць воінскую павіннасць у якасці вольнапісанага, пачынаючы з 15 снежня 1913 года Атэстат аб заканчэнні Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча і атрыманні спецыяльнасці прыватнага землямера-агранома, выдадзены А. М. Дзянісаву 26 ліпеня 1913 года за № 3347 Атэстат аб заканчэнні Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча і атрыманні спецыяльнасці прыватнага землямера-агранома, выдадзены А. М. Дзянісаву 26 ліпеня 1913 года за № 3347 Распараджэнне ад 7 жніўня 1913 года дырэкцыі Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча А. М. Дзянісаву, які атрымліваў падчас вучобы казённую стыпендыю, аб неабходнасці яго размеркавання ў адну з устаноў Галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання і земляробства Распараджэнне ад 7 жніўня 1913 года дырэкцыі Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча А. М. Дзянісаву, які атрымліваў падчас вучобы казённую стыпендыю, аб неабходнасці яго размеркавання ў адну з устаноў Галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання і земляробства Адносіна дырэкцыі Горацкага землямерна-агранамічнага вучылішча палтаўскаму губернскаму землямеру ад 7 жніўня 1913 года аб неабходнасці выпускніку вучылішча А. М. Дзянісаву адпрацаваць па месцы размеркавання ў дзяржаўную ўстанову Палтаўскай губерні тэрмін атрымання казённай стыпендыі Фотаздымкі афіцэра расійскай арміі А. М. Дзянісава на фронце падчас Першай сусветнай вайны Фотаздымкі афіцэра расійскай арміі А. М. Дзянісава на фронце падчас Першай сусветнай вайны Фотаздымкі афіцэра расійскай арміі А. М. Дзянісава на фронце падчас Першай сусветнай вайны Фотаздымак афіцэра расійскай арміі А. М. Дзянісава і яго дзядзькі А. Я. Дзянісава на аўстрыйскім фронце падчас Першай сусветнай вайны Картка Усерасійскага сельскагаспадарчага і пазямельнага перапісу 1917 года, складзеная на гаспадарку М. Я. Дзянісава ў фальварку Міклашэўшчына Цараўскай воласці Слуцкага павета (саслоўе – селянін, нацыянальнасць – беларус) Фотаздымак сям’і селяніна М. Я. Дзянісава, зроблены ў фальварку Міклашэўшчына Цараўскай воласці Слуцкага павета ў 1917 годзе Фотаздымак сям’і селяніна вёскі Кляпчаны Цараўскага сельсавета Слуцкай акругі Кузьмы Мікалаевіча Дзянісава, зроблены ў 1927 годзе Загадчык кафедры сістэматыкі раслін біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Захар Мікалаевіч Дзянісаў з супрацоўнікамі кафедры
Аўтар-складальнік: У.М.Дзянісаў
Год выставы: 2022