Першая згадка пра Бабруйск у пісьмовых крыніцах датуецца 1387 годам. Гэта прывілей вялікага князя літоўскага Ягайлы ад 27 красавіка 1387 года, у якім пацвярджаюцца правы князя Скіргайлы на валоданне сярод іншых зямель і Бабруйскай воласцю (староствам), якая складалася з «Виленской и Троцкой половицы». З 1392 года Бабруйск падпарадкоўваўся вялікаму князю Вітаўту. У гэты час Бабруйск з’яўляўся рэзідэнцыяй велікакняжацкага намесніка (старосты), які быў падначалены віленскаму ваяводу. Пачынаючы з XIV стагоддзя, захаваліся звесткі пра існаванне Бабруйскага замка, а таксама пра сістэму гарадскіх ўмацаванняў. У канцы XV – пачатку XVI стагоддзя горад неаднаразова захоплівалі і палілі татары. У час войнаў Вялікага Княства Літоўскага супраць Маскоўскай дзяржавы 1507–1508 і 1534–1537 гадоў неаднаразова спустошаны. Пачынаючы з XVI стагоддзя, Бабруйск перадаваўся ў часовае кіраванне прадстаўнікам найбольш магутных шляхецкіх родаў. Рэвізіяй 1560 года былі ўнармаваны павіннасці бабруйскіх мяшчан і перамераны ворныя землі горада. З 1565 года Бабруйск знаходзіўся на тэрыторыі Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. У 2-й палове XVI стагоддзя пры бабруйскай праваслаўнай царкве Святога Мікалая існавала праваслаўнае брацтва. У 1618 годзе ў Бабруйску пачалі місіянерскую дзейнасць нясвіжскія езуіты. Паводле інвентара 1626 года ў горадзе налічвалася 409 двароў, 15 вуліц, 2 завулкі, 75 крам. Дзейнічалі цэрквы Святога Мікалая і Святога Ільі, а таксама парафіяльны касцёл Святых Пятра і Паўла, заснаваны ў 1615 годзе. Горад быў абнесены земляным валам з драўлянымі сценамі, якія былі ўмацаваны двухпавярховымі вежамі (каля 10), меў 5 брам: Падольную, Свіслацкую, Кісялёўскую, Слуцкую і Прудовую. Паводле прывілея 1639 года вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV у Бабруйску дазвалялася праводзіць 2 кірмашы па 2 тыдні кожны, а таксама пацвярджаліся ўсе ранейшыя прывілеі, пачынаючы з 1561 года. У 1639–1644 гадах Бабруйскае староства разам з Бабруйскам належала Цэцыліі Рэнаце, жонцы Уладзіслава IV. У 1648—1665 гады Бабруйск неаднаразова разбураўся падчас ваенных дзеянняў. У 2-й палове XVII стагоддзя Бабруйск сталі называць мястэчкам. У 1671 годзе ў горадзе налічвалася 170 дамоў. У пачатку XVIII стагоддзя Бабруйск зноў пацярпеў у выніку падзей Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў. У канцы XVIII стагоддзя ў Бабруйску налічвалася 1884 жыхара і 314 дамоў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Бабруйск увайшоў у склад Расійскай імперыі.





1794 годам датуецца першы найбольш ранні план горада Бабруйска, які дае добрае ўяўленне аб планіровачнай структуры і забудове горада. У 1795 годзе Бабруйск становіцца цэнтрам Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1796 годзе яму нададзены герб: у сярэбраным полі карабельная мачта і два перакрыжаваныя бервяны. У 1800 годзе быў падрыхтаваны першы праектны план Бабруйска, паводле якога горад пашыраўся і дабудоўваўся да 1810 года. Далейшае яго развіццё звязана з будаўніцтвам на месцы гістарычнага цэнтра горада Бабруйскай крэпасці.
20 чэрвеня 1810 года Аляксандр I зацвердзіў распрацаваны генерал-маёрам Карлам Аперманам генеральны план новай Бабруйскай крэпасці. Паводле гэтага плана ўсе жыхары горада высяляліся на фарштаты, якія былі запраектаваны вакол новай крэпасці. Фарштаты атрымалі назвы: Слуцкі, Мінскі і Бярэзінскі. Першапачаткова ўся жылая забудова на тэрыторыі фарштатаў была драўляная. Усе гістарычныя будынкі, акрамя парафіяльнага касцёла Святых Пятра і Паўла, а таксама былога комплексу езуітаў, былі разбураны. У 1811 годзе быў падрыхтаваны новы праект Бабруйскай крэпасці (архітэктар Аляксандр Штаўберт). Да 1812 года асноўная частка запраектаваных крэпасных умацаванняў была скончана і ў вайну 1812 года Бабруйская крэпасць вытрымала чатырохмесячную аблогу французскіх войскаў. Пасля вайны на другім этапе будаўніцтва 1812—1836 гадоў тэрыторыя крэпасці была значна павялічана, узведзены 17 дадатковых бастыёнаў і веж, а таксама форт Фрыдрых Вільгельм. Паводле плана архітэктара А. Штаўберта 1818 года была вызначана новая планіровачная структура крэпасці, а таксама значна ўзмацнялася сістэма крэпасных умацаванняў. На яе тэрыторыі быў пабудаваны шэраг мураваных двух і трохпавярховых будынкаў і збудаванняў. У цэнтры знаходзілася парадная саборная плошча. Будаўніцтва асноўнага комплексу крэпасці было завершана да 1836 года. Пачынаючы з 2-й паловы XIX стагоддзя, Бабруйская крэпасць паступова страчвала сваё стратэгічнае значэнне. У 1868 годзе яна была пераведзена ў разрад крэпасцяў другога класа, а ў 1886 годзе рэарганізавана ў крэпасць-склад. У канцы XIX стагоддзя Бабруйская крэпасць цалкам страціла сваё ваеннае значэнне і ў 1897 годзе яе статус як крэпасці быў скасаваны.
Паводле стратэгічных меркаванняў на тэрыторыі фарштатаў у Бабруйску да 1860-х гадоў было абмежавана будаўніцтва мураваных жылых дамоў і збудаванняў. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 19 тысяч жыхароў. З 1300 жылых дамоў толькі 23 былі мураваныя. Эканамічнаму развіццю горада садзейнічала пракладка ў 1848 годзе шашы Масква–Варшава, а таксама ў 1873 годзе Лібава-Роменскай чыгункі. Дзякуючы ім, а таксама воднаму шляху па Бярэзіне, хутка развіваўся гандаль, рамёствы і прамысловасць. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Бабруйску існавалі 4 заводы, 173 рамесныя майстэрні і 193 крамы. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1897 года колькасць жыхароў у Бабруйску складала больш за 34 тысячы. У 1904 годзе насельніцтва павялічылася да 37 тысяч. У пачатку XX стагоддзя у горадзе існавалі 52 вуліцы і завулкі, адна плошча і больш за 3 тысячы пабудоў, з якіх толькі 172 былі мураваныя. У гэты час у Бабруйску налічвалася 18 фабрык і заводаў, 191 рамесная майстэрня, 2 банкі, 2 бальніцы, 3 друкані, некалькі фатаграфічных майстэрняў. Галоўнае месца ў прамысловасці займалі дрэваапрацоўчая, цагельная, чыгуналіцейная, вінакурная, тытунёвая, маслабойная, мукамольная галіны. Пашырылася сетка навучальных устаноў: у горадзе існавалі гімназія і 13 пачатковых школ. Перад Першай сусветнай вайной у Бабруйску налічвалася больш за 41300 жыхароў, 27 прамысловых прадпрыемстваў. У 1916 годзе пачала дзейнічаць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя.
Комплекс гістарычных будынкаў і збудаванняў Бабруйскай крэпасці, а таксама шэраг будынкаў XIX–XX стагоддзяў на тэрыторыі самога горада яшчэ ў другой палове XX стагоддзя былі прыняты пад дзяржаўную ахову як помнікі гісторыі і архітэктуры. У наш час комплекс Бабруйскай крэпасці і гістарычная забудова горада былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захавалася значная колькасць графічных матэрыялаў, звязаных з гісторыяй горада Бабруйска і Бабруйскай крэпасці XIX – пачатку XX стагоддзя. Гэта генеральныя планы горада і крэпасці, карты навакольных земляў, а таксама чарцяжы і планы асобных будынкаў і збудаванняў, якія з’яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння і захавання гістарычнай спадчыны горада Бабруйска.
Крыніцы: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 272—275; Квитницкая Е.Д. Центры городов Белоруссии в XVI—первой половине XIX в. // Архитектурное наследство. М., 1983. Вып. 31; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мн., 1993. С. 249–251, 255–257.
Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Генеральны план Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы рэдуіта з падземнымі камунікацыямі ў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы рэдуіта з падземнымі камунікацыямі ў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы рэдуіта з падземнымі камунікацыямі ў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы рэдуіта з падземнымі камунікацыямі ў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Праект будаўніцтва ўмацаванняў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Праект будаўніцтва ўмацаванняў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцяжы будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Чарцёж камендантскага дома ў Бабруйскай крэпасці. Першая палова XIХ ст. Планы і фасады драўляных будынкаў на фарштаце ў горадзе Бабруйску, дзе знаходзілася жандарская каманда. Першая палова XIХ ст. Планы і фасады драўляных будынкаў на фарштаце ў горадзе Бабруйску, дзе знаходзілася жандарская каманда. Першая палова XIХ ст. Планы і фасады драўляных будынкаў на фарштаце ў горадзе Бабруйску, дзе знаходзілася жандарская каманда. Першая палова XIХ ст. Планы і фасады драўляных будынкаў на фарштаце ў горадзе Бабруйску, дзе знаходзілася жандарская каманда. Першая палова XIХ ст. Праект мураванага будынка цэйхгаўза ў Бабруйскай крэпасці. 28 лютага 1818 года Праект мураванага будынка цэйхгаўза ў Бабруйскай крэпасці. 28 лютага 1818 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Праект на пабудову царквы Св. Аляксандра Неўскага ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 26 студзеня 1819 года Чарцяжы адміністратыўных будынкаў на Царкоўнай плошчы ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 1820-я гады Чарцяжы адміністратыўных будынкаў на Царкоўнай плошчы ў Бабруйскай крэпасці. Архітэктар А. Штаўберт. 1820-я гады План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План гарадской зямлі горада Бабруйска Мінскай губерні. 1822 год План і фасад капаніра ва ўмацаванні Фрыдрых Вільгельм у Бабруйскай крэпасці. 30 снежня 1822 года План і фасад капаніра ва ўмацаванні Фрыдрых Вільгельм у Бабруйскай крэпасці. 30 снежня 1822 года План і фасад капаніра ва ўмацаванні Фрыдрых Вільгельм у Бабруйскай крэпасці. 30 снежня 1822 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці з умацаваннем Фрыдрых Вільгельм, а таксама фарштатаў горада Бабруйска. 20 лістапада 1824 года Праект на пабудову маста на плашкотах праз раку Бярэзіна побач з Бабруйскай крэпасцю. 5 лютага 1827 года Чарцёж іканастаса і план царквы ў вайсковым шпіталі на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 29 сакавіка 1842 года Чарцёж іканастаса і план царквы ў вайсковым шпіталі на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 29 сакавіка 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і ўмацаванняў Фрідрых Вільгельм. 22 лістапада 1842 года Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Чарцяжы розных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 1844–1857 гады Праект на стварэнне дэкаратыўнага сада на тэрыторыі вайсковага шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. 23 красавіка 1844 года Праект на стварэнне дэкаратыўнага сада на тэрыторыі вайсковага шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. 23 красавіка 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Генеральны план Бабруйскай крэпасці і горада Бабруйска Мінскай губерні. 14 снежня 1844 года Чарцяжы будынка «афіцэрскага дома» на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 16 снежня 1845 года Чарцяжы будынка «афіцэрскага дома» на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 16 снежня 1845 года Чарцяжы будынка «афіцэрскага дома» на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. 16 снежня 1845 года Праект на перабудову будынка дваранскай школы на Слуцкім фарштаце ў Бабруйску. 26 чэрвеня 1847 года Чарцёж гаржавога рэдуіта 5-га палігона Бабруйскай крэпасці. 24 лютага 1850 года Чарцёж гаржавога рэдуіта 5-га палігона Бабруйскай крэпасці. 24 лютага 1850 года Чарцёж рэдуіта 2-га палігона Бабруйскай крэпасці. 17 лістапада 1851 года Чарцёж рэдуіта 2-га палігона Бабруйскай крэпасці. 17 лістапада 1851 года Чарцяжы гаржавога рэдуіта 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. 7 лютага 1853 года Чарцяжы гаржавога рэдуіта 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. 7 лютага 1853 года Генеральны план Слуцкага і Мінскага фарштатаў, дзе пазначаны пляцы, адведзеныя пад забудову жыхарам горада Бабруйска. 14 лютага 1853 года Генеральны план Слуцкага і Мінскага фарштатаў, дзе пазначаны пляцы, адведзеныя пад забудову жыхарам горада Бабруйска. 14 лютага 1853 года Генеральны план Слуцкага і Мінскага фарштатаў, дзе пазначаны пляцы, адведзеныя пад забудову жыхарам горада Бабруйска. 14 лютага 1853 года Генеральны план Слуцкага і Мінскага фарштатаў, дзе пазначаны пляцы, адведзеныя пад забудову жыхарам горада Бабруйска. 14 лютага 1853 года Праект работ па рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці на 1854 год, зацвержаны 15 чэрвеня 1853 года Праект работ па рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці на 1854 год, зацвержаны 15 чэрвеня 1853 года Праект работ па рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці на 1854 год, зацвержаны 15 чэрвеня 1853 года Праект работ па рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці на 1854 год, зацвержаны 15 чэрвеня 1853 года План работ па рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці на 1855 год, зацвержаны 31 мая 1854 года План работ па рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці на 1855 год, зацвержаны 31 мая 1854 года Чарцёж капаніра 1-га бастыёна ўмацавання Фрыдрых Вільгельм у Бабруйскай крэпасці. 10 жніўня 1854 года Чарцёж галоўнага вала ў набярэжнай частцы Бабруйскай крэпасці. 2 ліпня 1855 года Чарцёж галоўнага вала ў набярэжнай частцы Бабруйскай крэпасці. 2 ліпня 1855 года Чарцяжы Мінскай брамы Бабруйскай крэпасці. 20 мая 1856 года Чарцяжы рэдуіта на плацдармах 1-га палігона Бабруйскай крэпасці. 18 чэрвеня 1857 года Чарцяжы гаржавога рэдуіта 6-га палігона Бабруйскай крэпасці. 7 ліпеня 1858 года Чарцяжы вежы Граф Апераман у Бабруйскай крэпасці. 11 ліпеня 1860 года Чарцяжы вежы Граф Апераман у Бабруйскай крэпасці. 11 ліпеня 1860 года Чарцяжы вежы Граф Апераман у Бабруйскай крэпасці. 11 ліпеня 1860 года Чарцяжы Рагачоўскай брамы Бабруйскай крэпасці. 20 чэрвеня 1860 года План Бабруйскай крэпасці, дзе пазначаны вынікі работ па яе рэканструкцыі ў 1862 годзе. 18 лістапада 1862 года План Бабруйскай крэпасці, дзе пазначаны вынікі работ па яе рэканструкцыі ў 1862 годзе. 18 лістапада 1862 года План Бабруйскай крэпасці, дзе пазначаны вынікі работ па яе рэканструкцыі ў 1862 годзе. 18 лістапада 1862 года Генеральны план фарштатаў Бабруйскай крэпасці. 1864 год Генеральны план фарштатаў Бабруйскай крэпасці. 1864 год Генеральны план фарштатаў Бабруйскай крэпасці. 1864 год Генеральны план фарштатаў Бабруйскай крэпасці. 1864 год Планы і фасады будынка прысутных месцаў, турмы і 2-х флігеляў ў горадзе Бабруйску Мінскай губерні. 28 чэрвеня 1867 года Планы і фасады будынка прысутных месцаў, турмы і 2-х флігеляў ў горадзе Бабруйску Мінскай губерні. 28 чэрвеня 1867 года Планы і фасады будынка прысутных месцаў, турмы і 2-х флігеляў ў горадзе Бабруйску Мінскай губерні. 28 чэрвеня 1867 года Планы і фасады будынка прысутных месцаў, турмы і 2-х флігеляў ў горадзе Бабруйску Мінскай губерні. 28 чэрвеня 1867 года Праект на пабудову мураванага аднапавярховага гаспадарчага будынка для вайсковага шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. 7 лютага 1874 года Праект на пабудову мураванага аднапавярховага гаспадарчага будынка для вайсковага шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. 7 лютага 1874 года Праект на пабудову мураванага аднапавярховага гаспадарчага будынка для вайсковага шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. 7 лютага 1874 года План Мінскага фарштата горада Бабруйска і паўночнай часткі Бабруйскай крэпасці. XIХ ст. План Мінскага фарштата горада Бабруйска і паўночнай часткі Бабруйскай крэпасці. XIХ ст. Частка генеральнага плана горада Бабруйска і Бабруйскай крэпасці. XIХ ст. Частка генеральнага плана горада Бабруйска і Бабруйскай крэпасці. XIХ ст. План павятовага горада Бабруйска Мінскай губерні за 1914 год План павятовага горада Бабруйска Мінскай губерні за 1914 год План павятовага горада Бабруйска Мінскай губерні за 1914 год План павятовага горада Бабруйска Мінскай губерні за 1914 год План павятовага горада Бабруйска Мінскай губерні за 1914 год План павятовага горада Бабруйска Мінскай губерні за 1914 год
Аўтар-складальнік: У.М.Дзянісаў
Год выставы: 2023