15 сакавіка 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча ў складзе дарадцы ваяводы Барташа Рыбака і дэпутата сойміка Рышарда Шчыгела, а таксама другога сакратара па пытаннях публічнай і культурнай дыпламатыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльжбеты Інеўскай.
У ходзе сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Курашам і дырэктарам НГА Беларусі Д.У.Яцэвічам былі абмеркаваны перспектывы ўдзелу архіўных і навуковых устаноў краін у мерапрыемствах, якія прысвечаны 450-годдзю заключэння Люблінскай уніі.
Госці азнаёміліся з гісторыяй і складам фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У ходзе экскурсіі па фондах архіва прадстаўнікі уладаў Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча азнаёміліся з актавымі кнігамі судовых устаноў і магістратаў Люблінскага ваяводтсва Рэчы Паспалітай XVI–XVII ст., якія захоўваюцца ў НГА Беларусі.
Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і НГА Беларусі

З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.