Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны дваццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, крыніцазнаўчыя і гістарыяграфічныя працы, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.
Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 379 76 90) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52)
Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў магчыма па спасылцы

29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.