|
|
||||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
|||
Сборники |
||||||||||||
АРХІВАРЫУСЗборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў
Характарыстыка выдання
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі падрыхтаваў да выпуску зборнік «Архіварыус», які заснаваны на дакументах і матэрыялах XVI - пачатку ХХ ст. Зборнік прысвечаны архівазнаўству, археаграфіі і крыніцазнаўству. Ён утрымлівае даследаванні гісторыкаў архівістаў. Гэта першая спроба сцвердзіцца ў беларускай гістарыяграфіі. Падобных выданняў раней не было. Зборнік мае 5 разделаў. Паведамленні і артыкулы, якія ўключаны ў яго, арыгінальныя ўжо па той прычыне, што грунтуюцца на першакрыніцах. Структура зборніка ўсебакова адлюстроўвае навуковыя інтарэсы калектыву аўтараў. Зборнік уключае ў сябе не толькі публікацыі архіўных дакументаў, але і матэрыялы пра праблемы захавання і выкарыстання архіўнай спадчыны і інш. Таму актуальнасць зборніка відавочная. Сярод аўтараў не толькі архіўныя работнікі, але ўвогуле даследчыкі беларускай гісторыі. Такі падыход дазволіць і ў перспектыве падтрымліваць высокі навуковы ўзровень зборніка. Архівісты — гэта рыцары фактаў. Правільнасць сваіх меркаванняў яны даказваюць з дакументамі на руках. Таму ім трэба давяраць і радавацца, што падрыхтавалі да друку вельмі цікавы і карысны навуковы зборнік. Неабходнасць таго, каб «Архіварыус» стаў перыядычным выданнем, не выклікае ніякіх сумненняў. Архівісты НГАБ паклалі пачатак. Слова за іншымі архівамі нашай краіны. А. Галубовіч Правілы для аўтараў «Архіварыуса»
|
||||||||||||
![]() | |||
niab@niab.by | |||