Национальный |
||||
Новости |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выйшаў з друку адзінаццаты выпуск штогадовага перыядычнага выдання «Архіварыус», які традыцыйна рыхтуецца да друку аддзелам публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў па гісторыі, архівазнаўстве, археаграфіі, крыніцазнаўстве і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплінах. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў і біяграмы беларускіх архівістаў. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг новых, раней невядомых, дакументаў і фактаў. Гл. зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». Выпуск ХI
Рубрика «Новые поступления» дополнена сведениями о документах, переданных на государственное хранение из других архивных учреждений, а также от частных лиц в 2013 году
Рубрика АРХИВНЫЕ СПРАВОЧНИКИ Раздел ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ ДАТЫ Дададзены "Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2014 г."
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что 24, 31 декабря 2013 г. читальный зал архива работает до 15:00. В связи с предстоящими в 2014 г. праздничными и выходными днями читальный зал архива 1, 2, 3, 5, 6, 7 января 2014 г. не работает. Администрация
27 лістапада 2013 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да выдання зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў “Архіварыус” (выпуск 11), зборнікі дакументаў “Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918 гг.)”, “Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”, а таксама зацверджаны план-праспект біябібліяграфічнага слоўніка “Уніяцкія святарскія роды беларуска-літоўска-латышскіх зямель (1596–1839 гг.)”.
Рубрика СТАТЬИ
Уважаемые друзья! Для удобства пользователей архивной информации на официальном веб-сайте НИА Беларуси создана рубрика «Новые поступления». В ней будут размещаться сведения о документах, переданных на государственное хранение из других архивных учреждений, а также от частных лиц. В 2012 г. на хранение в НИА Беларуси поступили следующие документы.
1 кастрычніка 2013 г. на пастаяннае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі жыхаркай г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці Швед Валянцінай Аркадзьеўнай былі перададзены спавядальныя ведамасці за 1843, 1850, 1852, 1854, 1861–1863, 1884–1888 гг. па Цвецінскай царкве Дзісенскага павету Віленскай губерні. З дакументаў будзе ўтвораны асобны фонд «Цвецінская Крыжаўзвіжанская царква». Згаданыя матэрыялы адлюстроўваюць гісторыю Цвецінскага прыхода амаль за палову стагоддзя, запаўняюць своеасаблівы «прабел» у вывучэнні гісторыі народанасельніцтва гэтага рэгіёну (у НГА Беларусі выбарачна захоўваюцца метрычныя кнігі па названай царкве за 1867–1889 гг.). Адміністрацыя НГА Беларусі выказвае шчырую падзяку Швед Валянціне Аркадзьеўне за клопат па захаванні дакументальнай спадчыны нашай краіны.
Паважаныя сябры!
24 верасня 2013 г. у музеі г.Каўнаса (Літоўская Рэспубліка) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Каўнаская яўрэйская абшчына ў гістарычных крыніцах», падрыхтаванай Каўнаскім акруговым архівам. У адкрыцці выставы прыняў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Лісейчыкаў Д.В. У рамках мерапрыемства адбыліся сустрэчы з дырэктарам Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы В.Чыюнскене, дырэктарам Каўнаскага акруговага архіва Г.Дручкусам, у ходзе якіх былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны абедзвюх краін.
Рубрика ВЫСТАВКИ
С каждым годом всё больше белорусов интересуются историей своего рода. Одним греет душу мысль, что в их жилах течёт «голубая» кровь и их предки могут оказаться шляхтичами, другие видят в генеалогическом исследовании некий престиж, третьи начинают поиски бескорыстно, по велению сердца и в надежде прикоснуться к истории своей семьи. И у тех и у других на первых порах возникает много вопросов… Куда нужно обращаться, чтобы узнать историю своей семьи? Какие начальные сведения собрать? Сколько это стоит? Чтобы не увязнуть в вопросах и не попасть в руки шарлатанов, на эти и другие вопросы ONT.BY отвечает директор государственного учреждения «Национальный исторический архив Беларуси» Дмитрий Владимирович Яцевич.
3–5 сентября 2013 г. в г. Бишкеке (Кыргызская Республика) состоялась 14-я Общая конференция Евроазиатского регионального отделения Международного совета архивов (ЕВРАЗИКА) и очередное заседание Консультативного совета руководителей государственных архивных служб стран – участниц СНГ. В мероприятиях приняли участие делегации архивистов Армении, Беларуси, Казахстана, Кыргызстана, России, Таджикистана, Узбекистана, Украины и в качестве наблюдателя – Польши.
Рубрыка ВЫСТАВЫ
Рубрыка ВЫСТАВЫ
Рубрика СТАТЬИ
У пасяджэнні прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.Г.Жылінскі, першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка. У ходзе ўрачыстага мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці архіўнай справы і айчыннай гістарычнай навукі. Праца многіх работнікаў архіва таксама атрымала высокую адзнаку.У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2013 г. № 531 загадчык аддзела старажытных актаў Бабкова Вольга Уладзіміраўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Рашэннем Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2013 г. № 149-СП5 і Пастановай Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2013 г. № 123-ПСР5 загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Кутукова Галіна Мікалаеўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2013 г. № 253-ца галоўны палеограф аддзела старажытных актаў Аляксандрава Альбіна Францаўна і галоўны архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2013 № 254-ца была аб’яўлена Падзяка архівісту II кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Елісеевай Таццяне Валер’еўне, дырэктару дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” ў 1995–2012 гадах Галубовіч Але Купрыянаўне, галоўнаму архівісту аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Коцік Тамары Мікалаеўне, загадчыку аддзела публікацыі дакументаў Яцкевічу Зміцеру Лявонцьевічу. У адпаведнасці з Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2013 г. № 42-к нагруднымі знакамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “Ганаровы архівіст Беларусі” былі ўзнагароджаны галоўны архівіст аддзела старажытных актаў Бобер Ірына Міронаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вернер Ірына Львоўна, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Трацэўская Соф’я Яраславаўна. У адпаведнасці з Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2013 г. № 45-к і Палажэннем аб Ганаровай грамаце Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ганаровымі граматамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны загадчык аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Антановіч Зінаіда Васільеўна, галоўны архівіст аддзела старажытных актаў Барсукова Наталля Аляксандраўна, галоўны бухгалтар Галавій Галіна Якаўлеўна, галоўны архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Грывянёў Аляксандр Леанідавіч, загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Казлоў Уладзімір Леанідавіч, намеснік дырэктара Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, галоўны архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ходзіна Валянціна Анатольеўна, галоўны архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Шавялёва Таццяна Васільеўна.
26 чэрвеня 2013 года адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Дакументальная спадчына Беларусі XIV–XX стагоддзяў», прысвечаная 75-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Раздел АРТЫКУЛЫ
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў сувязі з правядзеннем 26 чэрвеня 2013 г. навукова-практычнай канферэнцыі “Дакументальная спадчына Беларусі XIV – XX стагоддзяў”, прысвечанай 75-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, і ўрачыстым святкаваннем 75-годдзя архіва 27 чэрвеня 2013 г. – прыём наведвальнікаў ажыццяўляцца не будзе. Прыносім свае прабачэнні за часовыя нязручнасці. Адміністрацыя
Рубрыка ВЫСТАВЫ
Раздел АРТЫКУЛЫ
29–30 мая 2013 г. в Государственном природоохранном учреждении «Национальный парк «Беловежская пуща»» (д. Каменюки Каменецкого района Брестской области) состоялась ежегодная трехсторонняя встреча руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины. В рамках встречи состоялась международная конференция «Информационные технологии в архивном деле и делопроизводстве». Делегацию белорусских архивистов возглавлял директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И.Адамушко. В мероприятиях принял участие директор НИАБ Д.В.Яцевич. Источник: Архивы Беларуси
Шаноўныя сябры! 26 чэрвеня 2013 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ XIV–XX СТАГОДДЗЯЎ», прысвечаную 75-годдзю НГАБ. Праблемнае поле канферэнцыі:
В рубрике УНИКАЛЬНЫЕ ДОКУМЕНТЫ размещены цифровые копии уникальных документов XVI в. из фондов Национального исторического архива Беларуси.
17–19 апреля 2013 г. директор государственного учреждения «Национальный исторический архив Беларуси» Яцевич Д.В. в составе делегации под руководством директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Адамушко В.И. находились по приглашению Главного архивиста Литвы с визитом в Литовской Республике.
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с предстоящими в мае 2013 г. праздничными и выходными днями: 1, 4-5, 9-12, 14 мая 2013 г. архив и читальный зал архива не работают; 30 апреля, 8, 13 мая 2013 г. архив и читальный зал архива работают до 16:30. Администрация
Рубрика УНИКАЛЬНЫЕ ДОКУМЕНТЫ В данной рубрике размещаются цифровые копии уникальных документов XIV-XVII вв. из фондов Национального исторического архива Беларуси.
20 сакавіка 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё сумеснай выставы «Паўстанне 1863–1864 гг. (У гравюрах французскага выдання «Le Monde illustré», кнігах, дакументах і іншых помніках ХІХ ст.)» Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі прадастаўлены копіі найбольш цікавых дакументаў, якія тычацца падзей паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва перадаў для экспанавання арыгіналы некаторых дакументаў з асабістага архіва Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага) – сына ўдзельніка паўстання Карла Кастравіцкага, Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадаставіла падборку выданняў канца ХІХ – пачатку ХХ стст., прысвечаную падзеям 1863–1864 гг. Галоўныя экспанаты выставы – арыгінальныя гравюры з французскага выдання «Le Monde illustré» – былі прадстаўлены прыватным калекцыянерам.
Рубрыка СБОРНИКИ. Раздел АРХИВАРИУС Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў "Архіварыус". Выпуск Х Чытаць прэс-рэліз на зборнік навуковых артыкулаў і паведамленняў «Архіварыус» (выпуск 10)
13 сакавіка 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя літаратуры, прысвечанай тэме беларускай гісторыі і культурнай спадчыны: зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.», навукова-папулярнага выдання «Ваньковичи», выданняў «Современная геральдика Беларуси», «Архитектура Беларуси в европейском и мировом контексте». У мерапрыемстве прынялі ўдзел Дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, загадчык аддзела старажытных актаў НГАБ В.У.Бабкова.
Рубрика ОБ АРХИВЕ
8 февраля 2013 г. состоялась встреча директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И. Адамушко и архиепископа Митрополита Минско-Могилевского Тадеуша Кондрусевича. В ходе встречи были обсуждены перспективы сотрудничества государственных архивов Республики Беларусь со структурами Римско-Католического Костела Беларуси. Особое место в ходе состоявшейся беседы заняли вопросы, связанные с выявлением документов, хранящихся в римско-католических парафиях нашей страны и их возможной передаче на хранение в государственные архивы. Во встрече приняли участие директор Национального исторического архива Беларуси Д.В. Яцевич и заместитель директора Д.В. Лисейчиков. Источник: Архивы Беларуси
5 февраля 2013 года состоялась церемония награждения победителей 52-го Национального конкурса "Искусство книги-2013". На награды конкурса претендовали 175 изданий от 31 издательства. Жюри выбрало победителей в 14 номинациях. Диплом второй степени в номинации "Духовность" присужден сборнику "Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.", подготовленному Национальным историческим архивом Беларуси и выпущенному издательством "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". В рамках ХХ Минской международной книжной выставки-ярмарки состоялась презентация сборника документов "Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.".
29 студзеня ў краме «Прэзентацыя» (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.», падрыхтаванага Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гістарычнага факультэта БДУ, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
24 января 2013 г. на расширенном заседании коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь заместитель директора НИАБ Лариса Михайловна Лисова была награждена благодарностью Министерства юстиции Республики Беларусь за многолетний добросовестный труд в архивной отрасли, значимый личный вклад в организацию работы по сохранности и изучению документов Национального архивного фонда и в развитие архивного дела. Коллектив Национального исторического архива Беларуси от всей души поздравляет Ларису Михайловну с заслуженной наградой.
Рубрика АРХИВНЫЕ СПРАВОЧНИКИ Раздел ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ ДАТЫ Дададзены "Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2013 г."
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 29 студзеня 2013 г. у 15.00 у краме «Прэзентацыя» (пр-т Пераможцаў, 51/1) праводзіць прэзентацыю зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.» (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае традыцыю выдання дакументаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага, якія патрабуюць глыбокага ведання палеаграфіі і з’яўляюцца маладаступнымі для непадрыхтаванага чытача. У зборніку прадстаўлены 116 дакументаў апошняй волі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, унесеных у актавыя кнігі гродскіх і земскіх судоў Берасцейскага, Віцебскага, Менскага, Новагародскага, Слонімскага паветаў, а таксама г. Магілёва за 1559—1600 гг. Публікацыя тэксту тастаментаў суправаджаецца разгорнутымі асабовым і геаграфічным паказальнікамі, тлумачальным слоўнікам. Мова пераважнай большасці дакументаў — старабеларуская, некалькі тастаментаў напісаны на старапольскай мове. У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, гістарычнага факультэта БДУ, гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, сродкаў масавай інфармацыі. Зборнік — вынік шматгадовай працы супрацоўнікаў аддзела старажытных актаў НГАБ: загадчыцы аддзела Вольгі Уладзіміраўны Бабковай, галоўнага архівіста Ірыны Міронаўны Бобер, галоўнага палеографа Альбіны Францаўны Аляксандравай. Навуковую рэдакцыю ажыццяўляў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Барысавіч Доўнар.
2004-2005 гг. | 2006 г. | 2007-2008 гг. | 2009 г. | 2010 г. | 2011 г. | 2012 г. | 2013 г.
|
niab@niab.by | |||