Урачысты сход у НГА Беларусі, прысвечаны Дню бацькі
21 кастрычніка 2026 г. у Беларусі адзначаюць Дзень бацькі, які на дзяржаўным узроўні падкрэслівае найважнейшую ролю мужчыны і бацькі як галоўнай апоры і абаронцы сям'і.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі да свята прымеркавалі ўрачысты сход калектыву. Дырэктар установы Міхаіл Глушакоў і яго намеснік Сяргей Рындзін цёпла павіншавалі калег-мужчын, пажадаўшы ім здароўя, дабрабыту і сямейнага шчасця.
Афіцыйная частка змянілася тэматычным дакладам Сяргея Рындзіна. Ён азнаёміў супрацоўнікаў з архіўнымі фондамі НГА Беларусі, у якіх захоўваюцца дакументы аб нараджэнні, бацьках і продках знакамітых беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў і мастакоў. Дакладчык падкрэсліў, што за поспехам кожнай выбітнай гістарычнай асобы заўсёды стаялі бацькоўскае выхаванне і падтрымка.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў са святам
Выступленне намесніка дырэктара Сяргея Рындзіна
Калектыў НГА Беларусі








