Аб адкрыцці пакоя прыёму ежы

21 снежня 2022 г. у будынку Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна 55) пасля завяршэння рамонту адбылося ўрачыстае адкрыццё пакоя прыёму ежы. Памяшканне было адмыслова рэканструявана па рашэнні дырэктара архіва А.Л. Воінава з мэтай забяспечыць работнікам архіва магчымасць паабедаць у камфортных умовах, не выходзячы з будынка ўстановы. Пакой абсталяваны сталамі і крэсламі (12 пасадачных месцаў), кулерам з бутэляванай вадой, халадзільнікамі, шафамі для посуду, мікрахвалевымі печамі, чайнікамі, умывальнікам з гарачай і халоднай вадой, тэлевізарам. 

Изображение

Изображение

Изображение