Аб візіце ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Алега Воінава

17 сакавіка 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў з працоўным візітам дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Алег Леанідавіч Воінаў. Першую частку яго рабочага візіту склала сустрэча з Дырэкцыяй архіва з мэтай абмеркавання паспяховасці выканання архівам асноўных планавых паказчыкаў з пачатку бягучага года. Намеснік дырэктара НАГ Беларусі Ірына Іванаўна Каўганава выступіла з дакладам, у якім прадставіла асноўныя вынікі працы архіва за дадзены час, а таксама спынілася на праблемных момантах, якія абазначыліся ў выкананні некаторых паказчыкаў.

Другая частка візіту была праведзена ў форме сустрэчы А.Л. Воінава з працоўнымі калектывамі НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. На ёй дырэктар Дэпартамента выступіў з прамовай, у якой падзяліўся з працоўнымі калектывамі сваім бачаннем развіцця архіўнай галіны, а таксама адказаў на шматлікія пытанні работнікаў.

У гэтай сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Уладзіміравіч Місько і яго намеснік (а таксама дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі) Георгій Уладзіміравіч Козел. Яны выступілі з прамовамі, у якіх адзначалі важнасць супрацоўніцтва паміж рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі для дасягнення агульных мэтаў па падтрыманні міру ў нашай краіне. Напрыканцы М.У. Місько ўзнагародзіў А.Л. Воінава Ганаровай граматай за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне міру і стварэння ў беларускім грамадстве.

Изображение

Изображение

Изображение