Аб пачатку навукова-даследчай практыкі магістрантаў

20 сакавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі распачалася навукова-даследчая (вытворчая) практыка студэнтаў магістратуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яе галоўная мэта – даць навучэнцам практычныя навыкі работы з архіўнымі рукапіснымі дакументамі розных эпох, што павінна павысіць іх кваліфікацыю як даследчыкаў, якія пасля заканчэння навучання пяройдуць да непасрэднай працоўнай дзейнасці на вытворчасці.

Кіраўнік практыкі ад НГА Беларусі загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Д.Ч. Матвейчык азнаёміў магістрантаў з гісторыяй архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыяй НГА Беларусі, складам і асаблівасцямі фондаў установы, магчымасцямі іх выкарыстання ў навуковых даследаваннях. Навучэнцы таксама атрымалі ад архівістаў практычныя парады па рабоце з дакументамі архіва, якія павінны дапамагчы ім пры праходжанні практыкі і рэалізацыі іх дысертацыйных (магістрскіх) праектаў.

Изображение