Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для слухачоў курсаў перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта

28 сакавіка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены лекцыя і экскурсія для групы слухачоў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія праходзяць перападрыхтоўку па праграме «Кадравая работа на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу».

У рамках мерапрыемства вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці фондаў установы, магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і, а таксама правёў для слухачоў экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з умовамі захоўвання фондаў НГА Беларусі, узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі і справы аб дваранскім паходжанні.

Прадэманстраваныя матэрыялы архіва выклікалі жывую цікавасць у слухачоў, і яны задалі архівістам шматлікія пытанні.

Изображение