Аб правядзенні пасяджэння Вучонага савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

8 снежня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага Савета. Яго членамі былі абмеркаваны і рэкамендаваны да друку рукапісы архіўнага штогодніка – зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» – і зборніка дакументаў «Минская женская гимназия: фотографические материалы», які павінен стаць другім выданнем у серыі «Архивное фото».

Апрача гэтага, былі заслуханы справаздачы аб распрацоўцы ў НГА Беларусі навуковых тэм: «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917 гг.)», «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII стст.», «Матэрыялы генеральных візітацый цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII–XVIII стст.», «Развіццё грамадска-палітычнага руху ў Беларусі (1772–1917 гг.)», «Расія і беларускія землі ў XVII–XVIII стст.», «Фатаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі».

Быў таксама зацверджаны план-праспект зборніка дакументаў «Учебные учреждения города Минска: фотографические материалы», які плануецца як працяг развіцця адпаведнай навуковай тэмы і складанне якога будзе весціся ў архіве ў 2023–2024 гг.

Изображение

Изображение