Аб правядзенні сустрэчы з кіраўніцтвам Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»

26 верасня 2022 г. у рамках штотыднёвага інфармавання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўстановы з кіраўніцтвам Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» – старшынёй аб’яднання Вольгай Аляксандраўнай Шпілеўскай і намеснікам старшыні Святланай Уладзіміраўнай Сітнікавай.

В.А. Шпілеўская і С.У. Сітнікава расказалі работнікам НГА Беларусі пра гісторыю і асноўныя накірункі дзейнасці ГА «БСЖ», да ліку якіх належаць павышэнне статусу жанчыны ў беларускім грамадстве і павелічэнне яе ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны; арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці; садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці іх жыцця; арганізацыя дабрачыннасці; абарона правоў жанчын і дзяцей, умацаванне інстытуту сям’і; ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.

Пасля выступленняў, якія выклікалі вялікую цікавасць прысутных, В.А. Шпілеўская і С.У. Сітнікава адказалі на шматлікія пытанні работнікаў архіва.