Аб правядзенні экскурсіі па старой частцы Мінска для работнікаў архіва

4 ліпеня 2022 г. у рамках святкавання 84-х угодкаў з дня ўтварэння архіва напярэдадні памятнай даты (днём утварэння НГА Беларусі з’яўляецца 5 ліпеня 1938 г.) у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі для работнікаў установы была арганізавана экскурсія па старой частцы горада Мінска.

Вядучы навуковы супрацоўнік У.М.Дзянісаў, які з’яўляецца адным з найлепшых знаўцаў гісторыі Мінска XVI–XX стст. і аўтарам шэрагу грунтоўных публікацый па дадзенай праблематыцы, распавёў работнікам НГА Беларусі пра асноўныя этапы мінуўшчыны горада, абарончыя ўмацаванні Мінска эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу, гістарычныя культавыя пабудовы розных канфесій, ратушу, будынкі тэатраў, палацы гарадской арыстакратыі і шэраговую грамадзянскую забудову старажытнага Мінска. Інфармацыя была пададзена ў цеснай сувязі з тымі фондамі і дакументамі, што захоўваюцца ў НГА Беларусі.

У ходзе экскурсіі і пасля яе завяршэння У.М.Дзянісаў адказаў на шматлікія пытанні работнікаў архіва.

Изображение

Изображение

Изображение