Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прэзентацыі навукова-папулярнага выдання «Захоўваць вечна : Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі»

27 лістапада 2023 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала) адбылася прэзентацыя выдання «Захоўваць вечна : Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».

Выданне прымеркавана да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – самага вялікага ў краіне сховішча рукапісных (тэкставых і візуальных) дакументаў па гісторыі беларускага народа да 1917 г. Матэрыялы архіва ахопліваюць цэлы шэраг перыядаў гісторыі Беларусі – Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Часовага Урада. У кнізе ў навукова-папулярнай форме паказваецца развіццё архіўнай справы ў Беларусі з часоў старажытнасці да савецкага часу, функцыянаванне папярэднікаў архіва ў 1920–1930-я гг., а таксама яго гісторыя ад часу стварэння ў 1938 г. да арганізацыі ў сучасным выглядзе ў 1995 г. У ёй раскрываюцца таксама асноўныя напрамкі дзейнасці архіва і яго структурных частак, прычым падаюцца як гістарычная рэтраспектыва кожнага з іх, так і стан на сучасным этапе.

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дзямянюк, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Яўген Глінскі, загадчык аддзела забяспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Галіна Кутукова.

На прэзентацыю былі запрошаны заслужаныя ветэраны архіўнай службы, якім былі ўрачыста ўручаны асобнікі выдання.

Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя, прысвечаная гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Изображение
Правядзенне прэзентацыі
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Воінаву
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Ларысе Лісавай
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Ірыне Мазурэнка
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі загадчыцы архівасховішчам Соф'і Трацэўскай
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Святлане Паўловіч
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Галіне Барсуковай
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі загадчыцы аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіне Кутуковай
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі дырэктару Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэю Дзямянюку
Изображение
Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі дырэктару Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэю Рыбакову
Изображение
Адказны за выпуск юбілейнай кнігі намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі