Удзел НГА Беларусі ў культурна-асветніцкім марафоне, прымеркаваным да Года беларускай жанчыны
15 кастрычніка 2026 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў удзел у культурна-асветніцкім марафоне «Жанчыны ў гісторыі Беларусі», які прайшоў на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і быў прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў. Перад пачаткам марафону адбылася прэзентацыя планшэтнай выставы «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі», створанай архівістамі НГА Беларусі, НАРБ і БДАКФФД, якую прадставіў намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін.
Затым прайшоў круглы стол «Захавальніцы памяці: роля жанчын у архіўнай службе Беларусі», дзе С. Рындзін выступіў з дакладам пра графіню Юлію Пятроўну О’Брыен дэ Ласі і яе прамысловую спадчыну. Даклад закрануў гісторыю стварэння першага буйнога прадпрыемства па вытворчасці і рамонце паравых судоў у Беларусі, уладальніцай якога была графіня, што стала унікальным дарэвалюцыйным прыкладам жаночага прадпрымальніцтва ў цяжкай прамысловасці.
Завяршыўся марафон квіз-віктарынай «Жанчыны ў гісторыі Беларусі» сярод 8 каманд архівістаў, у якой каманда НГА Беларусі заняла 3-е месца.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і дазволіла ўдзельнікам даведацца пра новыя гістарычныя факты.
Пачатак мерапрыемства
Удзельнікі марафону
Прадстаўленне выставы «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі»
Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Рындзіна С.М. на круглым стале «Захавальніцы памяці: роля жанчын у архіўнай службе Беларусі»
Правядзенне квіз-віктарыны «Жанчыны ў гісторыі Беларусі»
Каманда НГА Беларусі на квіз-віктарыне (3-е месца)
Дыплом III ступені за перамогу ў квіз-віктарыне "Жанчыны у гісторыі Беларусі"








