Удзел НГА Беларусі ў рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё»

У межах рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая праходзіць у Беларусі з 17 па 24 кастрычніка 2026 года, супрацоўнікі архіўнай галіны далучыліся да пасадкі лесу ў Дзяржынскім раёне. Удзельнікі гэтага мерапрыемства высадзілі больш за 4000 саджанцаў елкі, зрабіўшы свой унёсак у аднаўленне лясоў Мінскай вобласці.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі на акцыі прадставілі загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Зяньковіч і вядучы архівіст сектара генеалагічных і тэматычных запытаў гэтага ж аддзела Сяргей Лазнюха.

Для супрацоўнікаў архіваў падобныя экалагічныя праекты сталі традыцыйнай прыемнай справай. У гэтай працы на прыродзе бачны сімвалізм: тыя, хто штодзень ратуе ад часу дакументальную спадчыну Беларусі, сёння дапамагаюць зберагчы яе прыроду для наступных пакаленняў.

Изображение

Работнікі архіўнай галіны на пасадцы лесу

 

Изображение

Изображение

Работнікі НГА Беларусі Аляксандр Зяньковіч і Сяргей Лазнюха падчас акцыі