Удзел НГА Беларусі ў метадычным семінары для бібліятэкараў упраўлення адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта
21 кастрычніка 2026 года загадчык сектара навукова-даследчай, грамадскай і выставачнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у рабоце метадычнага семінара для бібліятэкараў упраўлення адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.
А. Зянько выступіла з дакладам «Сістэма адукацыі на беларускіх землях да 1917 года (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». У ходзе свайго выступлення Аксана Леанідаўна таксама азнаёміла аўдыторыю з гісторыяй архіва, складам яго фондаў, публікацыйнай, выставачнай і асветніцкай дзейнасцю.
Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько на семінары








