Інфармацыя аб выданні 19 выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны дзевятнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, крыніцазнаўчыя і гістарыяграфічныя працы, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.