Інфармацыя аб выданні 17 выпуска штогадовага зборніка "Архіварыус"
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны сямнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама гістарыяграфічныя працы і рэцэнзіі на навуковыя выданні.