Аб перадачы лічбавых копій з Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа
У межах Дамовы аб абмене лічбавымі копіямі дакументаў Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі з Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа (The Central Archives for the History of the Jewish People, г. Іерусалім, Ізраіль) былі атрыманы лічбавыя копіі метрычных кніг Мінскага яўрэйскага таварыства аб шлюбах і разводах за 1912–1919 гг.