Візіт у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ўдзельнікаў праекта «Яўрэйская серада» і супрацоўнікаў Музея гісторыі і культуры Беларусі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын

6 сакавіка 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі ўдзельнікі праекта «Яўрэйская серада» і супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры Беларусі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.

Прафарыентацыйная лекцыя на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

6 сакавіка 2024 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася прафарыентацыйная лекцыя для студэнтаў дзённай формы навучання. Галоўная мэта лекцыі – фарміраванне ў будучых спецыялістаў гатоўнасці да працы, азнаямленне з асноўнымі напрамкамі работы НГА Беларусі.

Занясенне ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Галіны Мікалаеўны Кутуковай

6 сакавіка 2024 г. за шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа занесена ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Мікалаеўна Кутукова.

Урачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Изображение23 лютага 2024 г. у калектыве Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылося віншаванне супрацоўнікаў-мужчын.

Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

20 лютага 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Асновы экскурсійнай работы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», у ходзе якой вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько распавяла працоўнаму калектыву аб асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення экскурсій у архіўнай установе.

Правядзенне справаздачна-выбарнага сходу першаснай прафсаюзнай арганізацыі

19 лютага 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

19 лютага 2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст».

Страницы