24 студзеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 г. была праведзена лекцыя «Метады инфармацыйна-аналитычнай работы ў архіўных даследаваннях», у ходзе якой загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін распавёў працоўнаму калектыву аб сучасных сусветных тэндэнцыях у архіўнай справе.
У ходзе лекцыі былі асветлены праведзеныя ў некаторых краінах комплексныя работы з архіўнымі крыніцамі, ахарактарызаваны створаныя ў Расійскай Федэрацыі і шэрагу краін Еўропы адзіныя дзяржаўныя даведачна-інфармацыйныя сістэмы з агульным парадкам апісання архіўных крыніц. Адзначалася, што важнай уласцівасцю распрацаваных сістэм з’яўляецца шырокае выкарыстанне гіпертэкставага фармату, што паскарае аўтаматызаваны пошук. Былі разгледжаны міжнародныя стандарты апісання архіўных дакументаў. Прадстаўлены вопыт вырашэння ў замежных краінах праблемы дыстанцыйнага доступу да алічбаваных комплексаў архіўных дакументаў.






29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.