Лекцыя ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі

|

17 студзеня 2024 года ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі была прачытана лекцыя «Жыццё яўрэйскага насельніцтва беларускіх губерняў у ХІХ – пачатку ХХ ст. (у святле дакументаў НГАБ)». Прачытала яе вядучы навуковы супрацоўніка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксана Зянько

Падчас лекцыі ўзнімаліся пытанні асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага і прававога становішча яўрэяў на беларускіх землях у азначаны перыяд, якое адлюстравана ў архіўных дакументах. Лекцыя выклікала вялікую цікавасць у слухачоў.

Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі дзейнічае пад эгідай «Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын»,