У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 16 лістапада 2023 года было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Фатаграфічныя матэрыялы у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». Пры дапамозе прэзентацыі на занятку вучням былі паказаны фатаграфічныя дакументы канца XIX–пач. ХХ ст., якія захоўвае НГА Беларусі. Вучні змаглі ўбачыць фотапартрэты прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва Беларусі, азнаёміцца з модай і густамі мінулых часоў, атрымаць уяўленне аб узроўні развіцця фотамастацтва. Падчас урока С. Рындзін распавёў пра гісторыю фатаграфіі, яе узнікненне і распаўсюджванне на беларускіх землях з сярэдзіны ХІХ ст. да пачатку ХХ ст. Было асабліва акрэслена, што ўраджэнцы і жыхары Беларусі не толькі актыўна асвойвалі фатаграфію, але і ўнеслі ўклад у яе тэхнічнае ўдасканаленне. Напрыканцы у бібліятэку каледжа было ўрачыста перададзена новае выданне НГА Беларусі «Захоўваць вечна: старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». НГА Беларусі выказвае падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Падобныя запісы
Лічбавыя копіі вопісаў фондаў НГА Беларусі
Паважаныя карыстальнікі!
У раздзеле «Навукова-даведачны апарат» у вольным доступе размешчаны лічбавыя копіі вопісаў фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва
Обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь на общем собрании коллектива Национального исторического архива Беларуси
13 января 2022 г. состоялось общее собрание коллектива Национального исторического архива Беларуси, в рамках которого прошло обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь.
С информационным сообщением перед работниками выступил директор архива Д.В.Яцевич.
В мероприятии принял участие заместитель директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь А.Е.Цветков.
Выданне 7-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў сёмы том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літары «З» і «І»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 225 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.


