У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 16 лістапада 2023 года было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Фатаграфічныя матэрыялы у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». Пры дапамозе прэзентацыі на занятку вучням былі паказаны фатаграфічныя дакументы канца XIX–пач. ХХ ст., якія захоўвае НГА Беларусі. Вучні змаглі ўбачыць фотапартрэты прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва Беларусі, азнаёміцца з модай і густамі мінулых часоў, атрымаць уяўленне аб узроўні развіцця фотамастацтва. Падчас урока С. Рындзін распавёў пра гісторыю фатаграфіі, яе узнікненне і распаўсюджванне на беларускіх землях з сярэдзіны ХІХ ст. да пачатку ХХ ст. Было асабліва акрэслена, што ўраджэнцы і жыхары Беларусі не толькі актыўна асвойвалі фатаграфію, але і ўнеслі ўклад у яе тэхнічнае ўдасканаленне. Напрыканцы у бібліятэку каледжа было ўрачыста перададзена новае выданне НГА Беларусі «Захоўваць вечна: старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». НГА Беларусі выказвае падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Падобныя запісы
Пасяджэнне Вучонага савета
15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнікі дакументаў «Тастаменты…
Архіўная практыка студэнтаў гістарычнага факультэта БДПУ
У перыяд з 10 па 21 кастрычніка 2022 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка архіўна-музейнай…
О чествовании ветерана Великой Отечественной войны Н.М.Трубникова
В рамках мероприятий, посвященных 75-й годовщине Великой Победы, прошло чествование ветерана Великой Отечественной войны Николая Михайловича Трубникова, который много лет проработал в Национальном историческом архиве Беларуси.


