15 сакавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў праведзены аб’яднаны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара БНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасоўскіх навук Сяргей Мішук, які распавёў работнікам устаноў пра функцыі канстытуцый, гісторыю фарміравання канстытуцый розных краін у эпохі Старажытнага свету, Сярэдніх вякоў, Новага і Навейшага часу, канстытуцыі Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь 1919, 1927, 1937, 1978, 1994 гг., канстытуцыйны лад сучаснай Беларусі. Пасля завяршэння свайго выступлення С.Мішук адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Работнікам НГА Беларусі і БелНДІДАС быў паказаны відэаролік «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Асновай для відэароліка паслужылі кінадакументы, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.



29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.