19 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя першага тома двухтомнай манаграфіі «Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст.».
Даследаванне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з’яўляліся найбуйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. У першым томе кнігі аналізуецца збор жывапісу.
Перад калектывам НГА Беларусі выступіла аўтар манаграфіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Мікалаеўна Папко.
У сваім выступе Вольга Мікалаеўна падрабязна распавяла аб архіўных крыніцах, якія вывучаліся пры падрыхтоўцы манаграфіі. У ходзе работы шэраг дакументаў выяўлены аўтарам у фондах НГА Беларусі.



4 мая 2019 г. в рамках мероприятий, посвященных 74-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне и 75-летию освобождения Беларуси, прошло чествование ветерана Великой Отечественной войны Николая Михайловича Трубникова, который многие годы посвятил работе в Национальном историческом архиве Беларуси.