На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана навуковае выданне кандыдата гістарычных навук Вольгі Мікалаеўны Папко «Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода», асноўнымі крыніцамі падчас падрыхтоўкі якога сталі матэрыялы НГА Беларусі.
Публікацыя заснавана на дакументах з фондаў НГА Беларусі, якія змяшчаюць інвентарныя апісанні маёнткаў князёў Вітгенштэйнаў – Каменка ў Падольскай губерні і Дружнаселле ў Санкт-Пецярбургскай губерні – за 1878 г. Аўтар аналізуе дакументы як крыніцы па гісторыі страчаных калекцый твораў жывапісу, графікі і скульптуры, што належалі гэтаму роду.
Кніга прызначаецца для гісторыкаў, архівістаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў.


З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.