Кніга Вольгі Мікалаеўны Папко

|

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана навуковае выданне кандыдата гістарычных навук Вольгі Мікалаеўны Папко «Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода», асноўнымі крыніцамі падчас падрыхтоўкі якога сталі матэрыялы НГА Беларусі.

Публікацыя заснавана на дакументах з фондаў НГА Беларусі, якія змяшчаюць інвентарныя апісанні маёнткаў князёў Вітгенштэйнаў – Каменка ў Падольскай губерні і Дружнаселле ў Санкт-Пецярбургскай губерні – за 1878 г. Аўтар аналізуе дакументы як крыніцы па гісторыі страчаных калекцый твораў жывапісу, графікі і скульптуры, што належалі гэтаму роду.

Кніга прызначаецца для гісторыкаў, архівістаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў.

З выданнем можна азнаёміцца тут.