23 мая 2023 г. супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у рабоце ІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Да стагоддзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў», якуюправёў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116).
Загадчык адззела Сяргей Рындзін у сваім дакладзе «Крыніцы па гісторыі Першай сусветнай вайны ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі» раскрыў інфармацыйны патэнцыял фондаў архіва, якія ўтрымліваюць матэрыялы па Першай сусветнай вайне. У 2024 г. адзначаецца 110 год з дня пачатку гэтага вайны, якая закранулі і беларускія землі.
Намеснік загадчыка аддзела Яўген Глінскі ў дакладзе «Верыфікацыя звестак дакументаў XVII–XIX стст. падчас падрыхтоўкі выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» падрабязна распавёў пра методыку апрацоўкі крыніц, на падставе якіх рыхтуюцца выданні з серыі «Гербоўнік беларускай шляхты».
Выступленні работнікаў НГА Беларусі, якія традыцыйна грунтуюцца на канкрэтных гістарычных крыніцах, выклікалі ва ўдзельнікаў канферэнцыі вялікую цікавасць.


З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.