Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Віцебская вучоная архіўная камісія: да 115-годдзя з дня заснавання».
Яна змяшчае дакументы за 1852–1918 гг., якія ўсебакова асвятляюць стварэнне і дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У склад адабраных матэрыялаў увайшлі журналы пасяджэнняў рады Камісіі, спісы яе членаў, справы аб адкрыцці ў горадзе Віцебску аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, аб правядзенні камісіяй мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-гадовага юбілею вайны 1812 года, аб арганізацыі археалагічных даследаванняў, эскізы пячаткі і знака камісіі і іншыя дакументы.
Выяўленне і адбор матэрыялаў праведзены вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

4 мая 2019 г. в рамках мероприятий, посвященных 74-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне и 75-летию освобождения Беларуси, прошло чествование ветерана Великой Отечественной войны Николая Михайловича Трубникова, который многие годы посвятил работе в Национальном историческом архиве Беларуси.
