Мерапрыемства да Міжнароднага дня абароны дзяцей

|

1 чэрвеня 2024 г. ў Рэспубліцы Беларусь быў адзначаны Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта вялікае свята, якое заклікана прыцягнуць увагу людзей да праблем, з якімі сутыкаюцца дзеці на ўсёй планеце.

3 чэрвеня 2024 г. на сходзе калектыву дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў павіншаваў калег з міжнародным святам. Намеснік дырэктара Наталія Булойчык азнаёміла супрацоўнікаў з гісторыяй свята і асноўнымі накірункамі аховы і абароны дзяцей ў Беларусі. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін выступіў з дакладам «Сістэма дзіцячага догляду на тэрыторыі Беларусі на мяжы XIXXXстст.», у якім разгледжаны асноўныя тыпы дабрачынных устаноў па аказанні дапамогі дзецям.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XIX–пачатку ХХ ст., у якіх адлюстравана гісторыя ўзнікнення і развіцця сістэмы сацыяльнай работы з дзяцьмі ў беларускіх губернях. Складальнік выставы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і фондаў Уладзімір Дзянісаў падрабязна распавёў аб прадстаўленых на выставе дакументах.

Выставу агледзелі супрацоўнікі НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.