
На сайце размешчана віртуальная выстава да 200-годдзя з дня нараджэння славутага кампазітара, дырыжора, педагога Станіслава Манюшкі, які нарадзіўся ў маёнтку Убель Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сям’і Часлава Манюшкі і Альжбеты з Маджарскіх. 5 (17) мая 1819 года ён быў ахрышчаны ў Смілавіцкім рымска-каталіцкім касцёле, аб чым захаваўся адпаведны запіс у касцёльнай метрычнай кнізе. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Першыя ўрокі музыкі яму давала маці, якая добра іграла на фартэпіяна. У 1827 годзе сям’я будучага кампазітара перасялілася ў Варшаву, дзе Станіслаў пачаў сур’ёзна займацца музыкай. У 1830 годзе сям’я Манюшкаў пераехала ў Мінск, дзе Станіслаў паступіў у Мінскую мужчынскую гімназію і адначасова ў музычную школу Дамініка Стэфановіча. У 1837 годзе Станіслаў Манюшка паехаў у Берлін, дзе да 1840 года навучаўся кампазіцыі і ўдасканальваў дырыжорскае мастацтва ў Карла Фрыдрыха Рунгенхагена. У 1840 годзе Станіслаў Манюшка пераехаў у Вільню, дзе ажаніўся з Аляксандрай Мюллер. У Вільні ён служыў арганістам пры касцёле Св. Янаў, даваў урокі фартэп’яна і кампазіцыі, быў дырыжорам гарадскога тэатра.

З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.