
У 2019 г. споўнілася 1000 гадоў першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах горада Брэста (Берасця). У шэрагу юбілейных мерапрыемстваў Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана віртуальная выстава «Берестье / Bressicia / Брэст: пад стрэлкамі ратушнага гадзінніка». Архіўныя дакументы прыадчыняюць старонкі жыцця нашых продкаў-берасцейцаў.

29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.