
Віртуальная выстава «З берагоў Вілейкі» прымеркавана да 150-годдзя з дня нараджэння мастака, графіка, тэатральны дэкаратара, педагога і грамадскі дзеяча Фердынанда-Эмануэля Рушчыца (1870—1936), які нарадзіўся ў маёнтку Багданава Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці) 10 снежня 1870 г. ў сям’і прафесійнага вайскоўца Эдварда Рушчыца.

З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.