2 чэрвеня 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для навучэнцаў Установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж электронікі», якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «сакратар-рэферэнт».
Вядучы навуковы супрацоўнік У.М. Дзянісаў распавёў гасцям пра асноўныя вехі гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі навучэнцы і выкладчыкі каледжа наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. Апрача таго, навучэнцы і выкладчыкі каледжа азнаёміліся з арганізацыяй работы чытальнай залы і каталога архіва, а таксама аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій. У працэсе экскурсіі работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.






З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.