Нацыянальным гістарычны архівам Беларусі сумесна з Музеем палаца караля Яна ІІІ у Вілянаве (г. Варшава, Рэспубліка Польшча) выпушчаны 2-гі том выдавецкай серыі «Monumenta Sobesciana» пад назвай «Лісты Марыі Казіміры з Архіва Сабескіх у Алаве, т. 2: Лісты да сыноў за 1697–1704 гг.».
Кніга ўтрымлівае 94 прыватныя лісты каралевы Марыі Казіміры Сабескай, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Лісты да сыноў, напісаныя ў сваёй пераважнай большасці з Рыма, праліваюць святло на прыватнае жыццё каралеўскай сям’і і яе спробы знайсці сваё месца ў палітычным жыцці Еўропы ў канцы XVII – пачатку XVIII ст. – ужо пасля страты манаршага стальца Рэчы Паспалітай.
Апрацоўка, пераклад дакументаў з французскай мовы і іх навуковае рэдагаванне здзейснена прафесарам Робертам Забароўскім і доктарам Ганнай Чарнецкай.
Выданне паўстала ў выніку сумеснай працы Архіва і Музея ў межах рэалізацыі падпісанага Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх.

29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.