24 лістапада 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена лекцыя і экскурсія для навучэнцаў Мінскай духоўнай акадэміі, якія атрымліваюць адукацыю на першым курсе магістратуры. Вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, яго склад і асаблівасці захоўвання фондаў. У рамках экскурсіі навучэнцы акадэміі і іх выкладчык наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні царкоўнай гісторыі. У працэсе экскурсіі У. Дзянісаў НГА Беларусі адказаў на шматлікія пытанні гасцей.
Падобныя запісы
Лекцыя «Адказнасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў»
| 28 снежня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў межах інфармавання працоўнага калектыву была праведзена лекцыя «Адказнасць за незаконнае абарачэнне…
Выставы да 100-годдзя архіўнай службы
| 7 кастрычніка 2022 г. быў працягнуты цыкл мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. У будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі…
Выніковы сход калектыву па выніках 2023 года
15 студзеня 2024 года адбыўся выніковы сход калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі».


