24 лістапада 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена лекцыя і экскурсія для навучэнцаў Мінскай духоўнай акадэміі, якія атрымліваюць адукацыю на першым курсе магістратуры. Вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, яго склад і асаблівасці захоўвання фондаў. У рамках экскурсіі навучэнцы акадэміі і іх выкладчык наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні царкоўнай гісторыі. У працэсе экскурсіі У. Дзянісаў НГА Беларусі адказаў на шматлікія пытанні гасцей.
Падобныя запісы
Состоялась встреча с профессором Д.Фроловым
1 сентября 2015 г. в рамках визита в Республику Беларусь Начальника направления по развитию и связи с Россией и странами…
Візіт членаў Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы
4 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі члены…
Наведванне прэзентацыі выдання НАН Беларусі
22 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі стаў госцем на прэзентацыі першага тома выдання «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі»,…


