21 снежня 2022 г. у будынку Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна 55) пасля завяршэння рамонту адбылося ўрачыстае адкрыццё пакоя прыёму ежы. Памяшканне было адмыслова рэканструявана па рашэнні дырэктара архіва А.Л. Воінава з мэтай забяспечыць работнікам архіва магчымасць паабедаць у камфортных умовах, не выходзячы з будынка ўстановы. Пакой абсталяваны сталамі і крэсламі (12 пасадачных месцаў), кулерам з бутэляванай вадой, халадзільнікамі, шафамі для посуду, мікрахвалевымі печамі, чайнікамі, умывальнікам з гарачай і халоднай вадой, тэлевізарам.
Падобныя запісы
Семінарскія заняткі па тэме «Канфесійныя архівы Беларусі»
| 23 мая 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзены семінарскія заняткі па…
Кіраўнікі НГА Беларусі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны
| 23 лютага 2023 г. у рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі…
VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Спадчына вялікай мадэрнізацыі»
23–24 сакавіка 2023 г. у г. Мінску прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Спадчына вялікай мадэрнізацыі: «Доўгае ХІХ стагоддзе» ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы», арганізаваная кафедрай эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.



