21 снежня 2022 г. у будынку Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна 55) пасля завяршэння рамонту адбылося ўрачыстае адкрыццё пакоя прыёму ежы. Памяшканне было адмыслова рэканструявана па рашэнні дырэктара архіва А.Л. Воінава з мэтай забяспечыць работнікам архіва магчымасць паабедаць у камфортных умовах, не выходзячы з будынка ўстановы. Пакой абсталяваны сталамі і крэсламі (12 пасадачных месцаў), кулерам з бутэляванай вадой, халадзільнікамі, шафамі для посуду, мікрахвалевымі печамі, чайнікамі, умывальнікам з гарачай і халоднай вадой, тэлевізарам.
Падобныя запісы
Круглы стол «Міжканфесійны і міжнацыянальны мір як аснова стабільнасці ў грамадстве»
22 лютага 2023 г. у Мінскім дзяржаўным каледжы інфармацыйных тэхналогій адбыўся круглы стол «Міжканфесійны і міжнацыянальны мір як аснова стабільнасці ў грамадстве».…
Лекцыя ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі
17 студзеня 2024 года ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, які дзейнічае пад эгідай «Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын», вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксанай Зянько была прачытана лекцыя «Жыццё яўрэйскага насельніцтва беларускіх губерняў у ХІХ – пачатку ХХ ст. (у святле дакументаў НГАБ)».
Экскурсія вучняў СШ № 116 г. Мінска
4 кастрычніка 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным…



